Выступ лідара АГП Мікалая Казлова да тэлеэфіру не дапусцілі. Хто наступны?
Тэлевыступленне кандыдата ў дэпутаты па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105 Мікалая Казлова, якое павінна было прагучаць на канале “Беларусь 3” 1 лістапада, таксама не прайшло цэнзуру.
Мікалай Казлоў (фота «Еўрарадыё»)
Раней, 18 верасня, акружная выбарчая камісія вынесла лідэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову папярэджанне за пікет памяці, які прайшоў падчас збору подпісаў.
Па звестках прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, грамадзяне не змаглі пачуць выступы, альбо азнаёміцца з перадвыбарчымі праграмамі наступных кандыдатаў:
Уладзімір Няпомняшчых, кандыдат ў дэпутаты па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №33 ад партыі АГП – тэлевыступ на “Беларусь‑3”;
Аксана Юшкевіч, кандыдатка ў дэпутаты па Чкалаўскай выбарчай акрузе № 96 ад “Еўрапейскай Беларусі” – “Радыё Мінск” і тэлеканал “Беларусь‑3”;
Міхаіл Бандарэнка, кандыдат у дэпутаты па Мазырскай выбарчай акрузе №42 ад партыі БНФ – «Беларусь‑3».
Дзіяна Чарнушына, кандыдатка ў дэпутаты па Мінскай-Каменнагорскай выбарчай акрузе №101 ад партыі АГП – газета “Звязда”;
Ірына Давідовіч, кандыдатка ў дэпутаты па Іўеўскай выбарчай акрузе № 54 ад партыі АГП – тэлевыступ на “Беларусь‑3”;
Мікалай Маслоўскі, кандыдат у дэпутаты па Кальварыйскай выбарчай акрузе № 104 адпартыі АГП – тэлевыступ на “Беларусь‑3”;
Дзмітрый Савіч, актывіст “Еўрапейскай Беларусі”, кандыдат у дэпутаты па Светлагорскай выбарчай акрузе №46 ад партыі БНФ — тэлеканал “Беларусь 3”.