Высокія парываньні афіцыйных журналістаў
Круглы стол «Заканадаўства аб СМІ як фактар разьвіцьця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы», які адбыўся 4 лютага, быў, безумоўна, цікавай імпрэзай.
Сярод шэрагу слушных ідэяў, агучаных удзельнікамі, нечаканай і нават крыху дзіўнаватай падалася прапанова «создать единый кодекс журналистской этики. Это предложение было принято обеими сторонами». (Пад бакамі маюцца на ўвазе афіцыйны Беларускі саюз журналістаў (БСЖ) і Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
А дзіўнаватае тут тое, што няма больш супярэчлівых і ўзаемавыключальных рэчаў за прапаганду і этыку. Калі дзяржаўныя мэдыі ёсьць інструмэнтам улады, дык пры чым тут журналісцкая этыка і прафэсійныя стандарты?
«Стандарт», насамрэч, заўсёды адзін — «мачы апанента ў сарціры». І прыкладаў практычнай рэалізацыі колькі заўгодна — ад артыкулаў кшталту «Пены на волне перестройки» да «Детей лжи», «Конспирологии» і бягучых агітак.
Дык няўжо дзяржаўныя мэдыі зьбіраюцца адмовіцца ад прапаганды?! А калі не, дык навошта ствараць кодэкс?
«А можа, прыўладныя журналісты кодэкс усё ж маюць? Можа, ён „састрарэў“, і чаму б не стварыць новы?», — падумаў я. Усемагутны Інтэрнэт хутка ўсё паставіў на мейсцы: маюць. І быў ён прыняты на IX зьезьдзе Беларускага союза журналістаў 8 кастрычніка 1995 г. А зьдзівіла мяне больш за ўсё тое, што гэты Кодэкс, насамрэч, — бліскучы. Паверце, я без долі гіроніі. Яго варта прачытаць.
Дык навошта тады ствараць новы, калі ёсьць стары? А вось тут як раз і закавыка.
А вось яшчэ: «Как нарушения профессиональной этики, ущемляющие право граждан на свободу выражения мнений, могут быть квалифицированы… случаи:
— если журналист из эгоистических, групповых или иных соображений противодействует… обнародованию мнений, с которыми он не согласен, нарушая тем самым принцип плюрализма мнений…».
Ці шмат якія альтэрнатыўныя меркаваньні можна сустрэць на старонках дзяржаўнай прэсы і ў дзяржаўных электронных мэдыях? І ці можна зь імі там увогуле сустрэцца?
Ну, а пра тое, што «журналист выступает за… демократию, социальный прогресс, права человека», неяк нават і няёмка прыгадваць.
Справа, значыць, зусім ня ў этычных кодэксах і не ў высокіх парываньнях. Яна ў іншым. Як сказала адна з удзельніц круглага стала, «для того, чтобы у нас
А таму ня будзем цешыць сябе ілюзыямі, што этычныя кодэксы патрэбныя журналістам, якія працуюць у прапагандысцкіх мэдыях. Яны як раз і непатрэбныя. Бо нагадваюць пра сумленьне, а праз тое ствараюць часам і ўнутраны дыскамфорт.