• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вырваўся з Мордара». Пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі з’ехаў з Беларусі

    «Вырваўся з Мордара. Я на вольнай тэрыторыі», — напісаў пісьменнік Севярын Квяткоўскі ў Facebook.

    Севярына Квяткоўскага затрымалі 19 студзеня. Ён толькі вярнуўся з Польшчы, дзе пражыў паўгода.

    Затрымалі письменніка за перапост у сацсетках роліка, «у загалоўку якога была абраза супрацоўніка брэсцкай міліцыі». Пра гэта ён сказаў у «пакаяльным» відэа, якое знялі міліцыянты.

    22 студзеня Квяткоўскага выпусцілі на волю ў Пінску. Пасля выхаду з‑за кратаў ён паведаміў, што на яго пачалі крымінальную справу.

    Севярын Квяткоўскі — вядомая асоба ў беларускай журналістыцы, інтэлектуалістыцы і пісьменстве. 

    Ён працаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995—1996), у газетах «Имя» (1995—1996) і Наша Ніва (1996—1999), у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997—1998), на «Радыё Рацыя» (1999—2002) і Радыё «Свабода» (2002—2008). Быў рэдактарам грамадскага блога «Будзьма беларусамі!» (2008—2012). З 2012-га быў публіцыстам Радыё «Свабода». 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці