• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выпускны ў Школе маладога журналіста

     

    На выходных новую “партыю” юных рэпарцёраў выпусцілі Школы маладога журналіста (ШМЖ), якія працавалі пры рэдакцыях рэгіянальных СМІ.

    Сёлета з набраных 25‑і навучэнцаў да выпускнога дабраліся 17 чалавек, якія прайшлі тэарэтычную падрыхтоўку, справіліся з летняй практыкай у рэдакцыях і замацавалі веды ў фінальным тэарэтычна-практычным курсе.

    Традыцыйна навучанне заканчваецца конкурсам на лепшы журналісцкі матэрыял сярод маладых журналістаў.

    Конкурс ладзіўся ў 4 намінацыях: “Навіна”, “Рэпартаж”, “Інтэрв’ю”, “Мультымедыя і відэагісторыя”. Спецыяльная намінацыя “Дэбют” закліканая адзначыць найлепшы творчы старт у цэлым.  

    Выпускнікі баранавіцкай школы, якая працавала пры рэдакцыі “Intex-press”,  набралі найбольш прызавых месцаў.

    Першае месца ў намінацыі “Навіны” заняла Алеся Малаковіч з публікацыяй “Как трудоустроиться подростку в Барановичах?» (набрала 21 з 25‑і магчымых балаў).

    У намінацыі «Рэпартаж» перамагла Кацярына Патоцкая з публікацыяй «На шопинг в Украину» (набрала 25 балаў з плюсам і сабрала масу ўхвальных  водгукаў ад сябраў журы).  

    Найлепшым «Інтэрв’ю» назвалі артыкул Анастасіі Пілюгінай «Аднакласнік кадэтаў з Баранавіцкага раёна: нам забаранілі размаўляць з журналістамі» (24 з плюсам).

    У намінацыі «Мультымедыя» перамагла Алена Лапкоўская з працай «Невядомы помнік жаўнерам Першай сусветнай вайны ў Драгабылі Баранавіцкага раёна» (24 балы).

    У спецыяльнай намінацыі «Дэбютам» былі ўзнагароджаныя Надзея Дзедзіна і Алеся Вакуліч з Лунінца – выпускніцы школы, якая працавала пры рэдакцыі газеты «Информ-прогулка»).  

    ШМЖ – вынік супольнай працы Асацыяцыі рэгіянальных выдаўцоў “Аб’яднаныя масмедыі” і ГА “БАЖ”. Многія з выпускнікоў пасля папаўняюць шэрагі студэнтаў журфака, шмат хто прыжываецца ў штаце “школьных” рэдакцый. Летась свежыя сілы ўліліся ў рэдакцыі “Борисовских новостей”, “Ганцавіцкага часу”, “Газеты Слонімскай”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці