• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БАЖ на папярэджанне Мінюста. Наступны суд 27 жніўня

    Фота ТК

    Сёння Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў скаргу грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (далей БАЖ) на папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі пасля маніторынгу дакументаў арганізацыі.

    У папярэджанні адзначалася, што скончыліся тэрміны дамовы на арэнду памяшканняў, у якіх  знаходзяцца Гомельская і Маладзечанская філіі арганізацыі. БАЖ катэгарычна не пагадзіўся з гэтым і ў сваёй скарзе ў Вярхоўны суд прывёў довады і доказы сваёй праваты.

    23 жніўня суддзя Вярхоўнага суда Беларусі Валянціна Кулік разгледзела скаргу журналісцкай арганізацыі і ў выніку вырашыла пакінуць папярэджанне Міністэрства юстыцыі ў сіле. БАЖ нязгодны з такім   рашэннем і намераны абскардзіць яго.

    Нягледзячы на гэта, у пятніцу, 27 жніўня, суддзя Вярхоўнага суда Інэса Лазавікова пачне разглядаць іск самога Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

    Працэс прызначаны на 10:00 у зале № 413.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў дзякуе калегам за салідарнасць і падтрымку!

    У сувязі з блакваннем офісу арганізацыі пасля ператрусу, найлепшы шлях звязацца з намі — напісаць нам на press@baj.by.

    Власти хотят ликвидировать Белорусскую ассоциацию журналистов (хроника, документы)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці