• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны суд даслаў пісьмовае рашэнне па іску супраць “Белсата” (+ копія дакумента)

    Вярхоўны суд Беларусі накіраваў пісьмовае рашэнне па іску Андрэя Белякова супраць “Польскага тэлебачання” адносна гандлёвага знаку “Белсат”.

    4 верасня бягучага года Судовая калегія па інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда Беларусі пад старшынствам Галіны Глухоўскай прыняла рашэнне задаволіць іск Андрэя Белякова і прызнала незаконным выкарыстанне “Польскім тэлебачаннем” назвы “Белсат” (БЕЛСАТtv BELSAT) на тэрыторыі Беларусі.

    Вярхоўны суд абавязаў акцыянернае таварыства “Telewiz­ja Pol­s­ka S.A” спыніць выкарыстанне дадзенага гандлёвага знаку пры трансляцыі перадач на тэрыторыю Беларусі і на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

    Самі ж прадстаўнікі канала неаднаразова заяўлялі ў судзе, што “Telewiz­ja Pol­s­ka S.A” не вядзе ніякай гаспадарчай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі і такім чынам не можа парушаць аўтарскія правы Андрэя Белякова. Да таго ж гандлёвы знак “Белсат” быў яшчэ раней зарэгістраваны ў Польшчы з выкананнем усіх еўрапейскіх юрыдычных норм.

    Першапачаткова зыск супраць “Telewiz­ja Pol­s­ka S.A” быў пададзены Беляковым яшчэ ў маі 2013 года. У студзені 2014-га Вярхоўны суд адхіліў іск прадпрымальніка ў сувязі з тым, што заяўнік не прадставіў доказаў парушэння яго выключных правоў. Аднак праз пяць месяцаў справа раптоўна была накіраваная на новы разгляд, які і скончыўся чаканай перамогай заяўніка. Кіраўніцтва тэлеканала назвала рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі палітычна матываваным.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці