• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вядомы віцебскі распаўсюднік прэсы Барыс Хамайда абвясціў каранцін

    Віцебскі распаўсюднік незалежнай прэсы на 30 дзён сыходзіць са свайго “працоўнага месца”. Паводле Барыса Хамайды, такі вялікі перапынак ён абвяшчае ўпершыню за 23 гады яго выхадаў да так званага “сіняга дома”.

    Некалькі пакаленняў жыхароў прызвычаіліся да таго, што ў першай палове дня ў самым цэнтры Віцебска  распаўсюднік ставіць свой столік з газетамі, часопісамі і кнігамі пад бел-чырвона-белым парасонам. Мінакі могуць выбраць нешта  пачытаць, але нярэдка падыходзяць,  каб проста паразмаўляць з Барысам Хамайдам — на сёння найстарэйшым віцебскім апазіцыйным актывістам.

    — Распаўсюд каранавіруса схіліў мяне да думкі распачаць каранцін. І не таму, што па ўзросце я трапіў у групу рызыкі, паддатную хваробе. Я мушу даць прыклад маім землякам, каб яны сыходзілі ў самаізаляцыю: па магчымасці не наведвалі грамадскія месцы, пазбягалі натоўпаў, менш карысталіся грамадскім транспартам, хадзілі ў крамы толькі па пільнай неабходнасці і больш знаходзіліся дома,  — патлумачыў распаўсюднік.

    У Віцебску, як і па ўсёй Беларусі, каранцін афіцыйна не абвешчаны ні ў навучальных установах, ні ва ўстановах культуры  і спорту. Барыс Хамайда плануе выйсці ў цэнтр горада яшчэ адзін раз — 25 сакавіка ў Дзень Волі, а потым заставацца дома на працягу сама меней трох тыдняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці