• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вы — нас, а мы — «вашых»

    Напярэдадні 25 сакавіка нішто не паказвала на тое, што ўлады будуць ужываць жорсткія захады. Больш за тое — «круглы стол» у «Советской Белоруссии», прысьвечаны БНР, калі й не настройваў на мажорны лад, дык, прынамсі, бачыўся нейкім знакам працягу той «лібэралізацыі рэжыму», які пад ціскам заходніх структур быў змушаны вызваліць палітзьняволеных.

    Насуперак чаканьням усё выявілалася зусім ня так. Зьбітыя і арыштаваныя ўдзельнікі сьвяточнай маніфэстацыі, затрыманыя і зьбітыя журналісты, што мусілі асьвятляць акцыю (калегі з дзяржаўных мэдыяў чамусьці ня выказалі салідарнасьці зь імі). Ператрусы ў кватэрах незалежных журналістаў па ўсёй краіне. Допыты ў КДБ. Нарэшце, спроба правесьці ператрус у памяшканьні, дзе зьбіраюцца сябры неафіцыйнага Саюзу палякаў.

    Калі ўсё гэта скласьці разам, дык дзеяньні ўладаў фактычна ператвараюцца ў акцыю масавага застрашэньня. Між іншым, падкрэсьлім, што такія сынхронныя і масштабныя рэпрэсыўныя дзеяньні ніколі раней не ажыцьцяўляліся. Што гэта ўсё можа абазначаць?

    Афіцыйныя тлумачэньні адносна ператрусаў нічога не праясьняюць, бо разам ня складваюцца ў нешта лягічнае («неакрэдытаваныя журналісты» ў вэрсыі МЗС і пошукі мульцікаў  — у вэрсыі пракуратуры).

    Відавочна, што прычына іншая. Тут варта зьвярнуць увагу на тое, супраць каго дзеяньні ўлады скіраваныя. Супраць палітычна актыўных людзей, незалежных журналістаў і мэдыяў і, нарэшце, супраць адной з самых вядомых няўрадавых арганізацый — гэта значыць, супраць усіх сэгмэнтаў незалежнага беларускага грамадзтва.

    «Пускавым механізмам» гэтых дзяньняў, найверагодней, сталася тупіковая сытуацыя ў стасунках афіцыйнага Мінску з Эўразьвязам і ЗША, няздольнасьць падмацаваць «палітыку перамоваў» рэальнымі крокамі, якія вялі б да лібэралізацыі сытуацыі ўнутры краіны. На адсутнасьць рэальнага прагрэсу ЗША адрэагаваў санкцыямі.


    Затрыманні падчас акцыі ў Мінску 25 сакавіка  (фота Ю. Дарашкевіч)


    На фота: Пасля ператрусу ў офісе Радыё Рацыя 27 сакавіка (фота Радыё Свабода)

    Улада, у сваю чаргу, прадэманстравала ўсім заходнім структурам, што ў яе ёсьць магчымасьць «эфэктыўнага асімэтрычнага адказу» на хоць якія іх дзеяньні — у тым ліку і на ўвядзеньне эканамічных санкцыяў. «Асімэтрычны адказ» абазначае рэпрэсіі супраць усяго незалежнага беларускага грамадзтва. Паводле прынцыпу: вы — нас, а мы — «вашых». Пра свабоду слова і маніфэстацыяў, пра імідж краіны і пэрспэктывы яе геапалітычнага разьвіцьця гаворка, вядома, ня йдзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці