• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вугорская тэлежурналістка збівала нагамі сірыйскіх уцекачоў

    Некалькі дзясяткаў уцекачоў прарвалі кардон паліцыі вакол аднаго з лагераў у Вугоршчыне. На месцы былі некалькі тэлежарналістаў. На відэа бачна, як жанчына з камерай у руках «дапамагае» паліцыянтам: б’е нагамі ўцекачоў ды ставіць падножкі. Пасля інцыдэнту тэлежурналістку звольнілі.

    Тэлеаператарка Пэтра Лазло (Petra Laz­lo) здымала сюжэт для мясцовага тэлеканалу L1. На наступны дзень кіраўніцтва тэлеканалу абвесціла, што тэлежурналістку звольнілі за недапушчальныя дзеянні.

    Тысячы ўцекачоў спрабуюць праз Вугоршчыну трапіць у Нямеччыну ды Аўстрыю. Вугорскі ўрад заняў жорсткую пазіцыю ў дачыненні перасяленцаў, прэм’ер-міністр Віктор Орбан перакананы, што большасць уцекачоў з’яўляюцца «эканамічнымі мігрантамі», што шукаюць больш камфортных умоваў для жыцця ў той час як на радзіме ім нічога не пагражае.

    Вугорскае дзяржаўнае тэлебачанне атрымала рэканмендацыі па асвятленню праблемы, у прыватнасці, журналістам і рэдактарам загадалі пазбягаць у відэарэпартажах пра ўцекачоў «празмернага паказу дзяцей уцекачоў», каб «не маніпуляваць настроямі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці