• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вобшукі ў супрацоўнікаў Press Club Belarus. Затрымалі Юлію Слуцкую

    22 снежня сілавікі прыйшлі дадому да праграмнага дырэктара Press Club Belarus Алы Шарко. Яна паспела паведаміць у БАЖ, што сілавікі ламаюць ёй дзверы.

    У дырэктара Press Club Belarus Сяргея Альшэўскага таксама вобшук.

    Cілавікі прыйшлі з ператрусам і да дырэктара "Акадэміі прэс-клуба" (адукацыйны праект) Сяргея Якупава.

    У офіс таксама прыйшлі сілавікі.

    Заснавальніцу Press Club Belarus Юлію Слуцкую затрымалі сёння па прылёце ў Мінск у Нацыянальным аэрапорце. 

    Прадстаўнікі Press Club Belarus, у якіх сёння былі ператрусы, затрыманыя на 72 гадзіны, паведамляе Tut.by.

    Дачка Юліі Слуцкай Аляксандра расказвае пра затрыманне ў аэрапорце.

    Падчас ператрусу дома ў выканаўчага дырэктара Press Club Belarus Алы Шарко да яе не пусцілі адваката Сяргея Зікрацкага. Ён застаўся чакаць у пад’ездзе.

    Каля кватэры Алы Шарко затрымалі намесніка галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко, рэпарцэрку «Анлайнера» Таццяну Ашуркевіч і журналіста Антона Мардзіловіча з «Белорусы и рынок». Усіх адвезлі ў Маскоўскае РУУС для праверкі дакументаў, пасля чаго адпусцілі. Падобна на тое, што міліцыянты ўсіх забралі, каб без сведкаў вывезці Алу.

    Яе адвезлі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў на вул. Кальварыйская.

    «Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю праводзіць праверку па фактах парушэнняў падатковага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовых асоб культурна-асветніцкай установы «Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб» і іншых суб’ектаў гаспадарання, звязаных у тым ліку з паступленнем буйных грашовых сум з‑за мяжы» — паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю.

    Кіраўнік МЗС Уладзімер Макей 22 снежня распавёў пра санкцыі ў адказ на анкцыі ЕС, сярод іх — планы абмежаваць дзейнасць шэрагу палітычных фондаў, якія дзейнічаюць і пад эгідай пасольстваў. Ці супадзенне, што ў гэты ж дзень сілавікі  прыйшлі да кіраўніцтва Press Club Belarus?

    ***

    Юлія Слуцкая — заснавальніца і старшыня Прэс-Клуба. У журналістыцы з 1994 года. Скончыла філасофскі факультэт БДУ, да таго, як прыйшла у медыясферу, працавала сацыёлагам. У 1995–2006 — галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды ў Беларусі». У 2007–2010 — галоўны рэдактар «Еўрапейскага радыё для Беларусі», з 2011 г. — заснавальніца і дырэктар інфармацыйнага офіса ў Варшаве «Беларусь у фокусе».

     

     

    Юлія Слуцкая: У мяне было 38 паўтарагадовых дзяцей!

    Юлія Слуцкая: Людзі ў эміграцыі губляюць сувязь з рэчаіснасцю ў Беларусі

    «Выигрывают смелые»: Юлия Слуцкая в HrodnaMediaRoom — о том, как выжить в мире новых медиа

    Пресс-клуб Беларусь официально открылся

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці