• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны суд пакінуў без зменаў вырак журналісту Уладзіміру Хільмановічу, асуджанаму завочна

    Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела апеляцыйную скаргу Уладзіміра Хільмановіча 25 кастрычніка 2024 года. Праз чатыры дні быў афіцыйна апублікаваны вынік разгляду.

    Уладзімір Хільмановіч. Фота: Радыё Свабода

    Інфармацыя на сайце судовага ведамства ўкладаецца ў адзін сказ: прысуд Гродзенскага абласнога суда ад 19 жніўня 2024 года ў дачыненні да Хільмановіча Уладзіміра Іванавіча пакінуць без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення.

    Сёлета 19 жніўня суддзя Гродзенскага абласнога суда Ігар Собалеў пастанавіў прызнаць Уладзіміра Хільмановіча вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і на падставе часткі 1 артыкула 361–4 КК прызначыць за гэта пакаранне ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі.

    Таксама журналіст прызнаны вінаватым у іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, учыненым паўторна, і пакараны за гэта трыма гадамі пазбаўлення волі са штрафам у памеры 600 базавых велічынь (24000 рублёў). Апроч гэтага, паводле часткі 3 артыкула 361–1 КК суд прызнаў Хільмановіча вінаватым ва ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці. На падставе гэтага яму прысуджанае пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 500 базавых велічынь (20 000 рублёў)

    Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных асноўных і дадатковых пакаранняў канчаткова Уладзіміру Хільмановічу прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 5 гадоў з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў).

    У выраку Гродзенскага абласнога суда быў агавораны і лёс маёмасці журналіста. Суддзя Ігар Собалеў пастанавіў зняць арышт з зямельнага ўчастка ў Парэцкім сельсавеце Гродзенскага раёна і з кватэры, якая належыць жонцы Хільмановіча. Але іншую  маёмасць, арыштаваную ў лістападзе 2023 года, у тым ліку кватэру журналіста ў Гродне і побытавую тэхніку, вырашана прадаць дзеля кампенсацыі грашовых спагнанняў, накладзеных судом. На тыя ж мэты пойдуць і грашовыя сродкі ў суме 100,12 EUR, забраныя следчымі падчас ператрусу.

    На бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата» наклалі арышт

    Паводле прысуду, тэрмін адбыцця пакарання для Уладзіміра Хільмановіча будзе адлічвацца са дня яго фактычнага затрымання. На сёння ён знаходзіцца ў замежжы, таму і судзілі яго завочна, у парадку так званай спецвытворчасці. Прыязджаць у Беларусь бліжэйшым часам ён не збіраецца.

    Дагэтуль застаецца невядомым, у чым канкрэтна звінавацілі гродзенскага журналіста. Сам ён мяркуе, што яго пакаралі менавіта за прафесійную дзейнасць, бо ў пастанове абласнога суда сярод рэчавых доказаў згаданыя «скрыншоты аўтарскага блога з артыкуламі Хільмановіча», якія суд пастанавіў «захоўваць з матэрыяламі крымінальнай справы».

    13 верасня, яшчэ да разгляду апеляцыйнай скаргі Вярхоўным судом, Уладзіміра Хільмановіча ўключылі ў спіс асоб, «схільных да экстрэмісцкай дзейнасці». Інфармацыя пра гэта ў той самы дзень з’явілася на сайце МУС Беларусі.

    Як пісаць ці не пісаць пра палітвязняў і сітуацыю ў Беларусі. Меркаванне Уладзіміра Хільмановіча

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці