• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Барысу Джонсану перад размовай. Інтэрв’ю давялося адмяніць

    Вядучая Бі-бі-сі Лора Кюнсберг адмяніла даўно анансаванае інтэрв’ю з былым прэм’ер-міністрам Барысам Джонсанам пасля таго, як яна выпадкова адправіла яму канспект пытанняў. Інтэрв’ю павінна было выйсці ў эфір увечары 3 кастрычніка, паведамляе Руская служба Бі-бі-сі.

    Бі-бі-сі адмяніла інтэрв'ю з Джонсанам з-за памылкі вядучай

    Лора Кюнсберг. Крыніца фота: Бі-бі-сі

    Вядучыя праграмы Бі-бі-сі звычайна працуюць з камандай прадзюсараў, якія ў дадзеным выпадку падрыхтавалі для Кюнсберг біяграфічную даведку пра Джонсана і прапановы патэнцыйных пытанняў. Палітыкаў з гэтымі пытаннямі, як правіла, да інтэрв’ю не знаёмяць. Для размовы з былым прэм’ер-міністрам такое таксама не планавалася, але вядучая памылкова адправіла дакумент Джонсану замест сваіх калегаў.

    Позна ўвечары, напярэдадні дня размовы, журналістка напісала у сетцы X, што інтэрв’ю прыйдзецца адмяніць.

    Лора Кюнсберг прызнала, што «сканфужаная і расчараваная», і дадала: «хоць і даводзіцца чырванець, але сумленнасць лепшая палітыка».

    Прадстаўнік Бі-бі-сі заявіў, што адмена інтэрв’ю ў існуючых абставінах стала «найлепшым выхадам».

    Барыс Джонсан зараз не займае ніякіх палітычных пасад. Ён напісаў і выдаў кнігу мемуараў Unleashed («Які сарваўся з ланцуга»), якая паступіць у продаж 10 кастрычніка. У рамках прасоўвання сваёй кнігі ён у гэтыя дні дае шмат інтэрв’ю журналістам. Напрыклад, на 8 кастрычніка ў яго запланавана гутарка з іншым вядучым Бі-бі-сі на радыё 5 Live. Гэтыя планы застаюцца ў сіле.

    Лора Кюнсберг адна з галоўных палітычных карэспандэнтак Бі-бі-сі. Таксама яна вядзе шоу, якое выходзіць у эфір у нядзелю раніцай, у якім часта выступаюць вядучыя брытанскія палітыкі і нярэдка замежныя знакамітасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці