• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віншуем! Выйшаў 1000‑ы нумар газеты “Вольнае Глыбокае”

    Недзяржаўнае рэгіянальнае выданне выходзіць раз на тыдзень і асвятляе сучаснае жыццё мясцовай супольнасці, гісторыю Глыбоччыны і іншых раёнаў Віцебшчыны.

    На сёння ў рэдакцыі “Вольнага Глыбокага” працуюць каля дзесяці чалавек. Дваццаць год яе нязменны рэдактар і выдавец  — Уладзімір Скрабатун.

    Паводле  яго слоў, першы нумар газеты выйшаў на Каляды ў 1994 годзе, і тады ён нават не ўяўляў, што з цягам часу выйдзе 1000‑ы нумар. Так здарылася, што для спадара Скрабатуна хобі ператварылася ў працу і жыццё: па спецыяльнасці інжынера-будаўніка ўлады не хацелі брацьяго на працу —  так бы мовіць, у яго былі іншыя палітычныя погляды. Давялося займацца газетай, аб чым не шкадуе і да гэтай пары.

    Місія газеты “Вольнае Глыбокае”, паводле яе рэдактара, гэта папулярызацыя беларускай мовы і мясцовай гісторыі, так ужо склалася гістарычна.Уладзімір Скрабатун не хоча загадваць наперад, колькі адведзена часу на існаванне папяровым газетам, але спадзяецца, што гадоў дзесяць яны яшчэ праіснуюць.

    Усе глыбоцкія незалежныя журналісты пачыналі з супрацы менавітаз «Вольным Глыбокім».  Якім для іх запомніўся гэты час і што б яны хацелі пажадаць газеце, выказваюцца былыя супрацоўнікі газеты, вядомыя журналісты і блогеры.

     

    Таццяна Смоткіна:

    — Хацелася б пажадаць адзінай незалежнай газеце ў рэгіёне ўстойлівага развіцця і далейшага росквіту, нягледзячы ні на што. Ведаю, наколькі гэта складана працаваць у сферы незалежных медыя. Але гэтая праца не прымушае здраджваць прынцыпам журналістыкі і падманваць людзей або ўтойваць ад іх нейкую інфармацыю. Падаваць актуальную і праўдзівую інфармацыю — галоўная мэта незалежных медыя. Таму хочацца, каб “Вольнае Глыбокае” заўжды прытрымлівалася толькі такіх прынцыпаў журналістыкі.

    Хачу яшчэ падзякаваць галоўнаму рэдактару выдання Уладзіміру Скрабатуну за  яго нязломную пазіцыю, за цікавыя краязнаўчыя артыкулы і за ўсіх нас, былых і цяперашніх супрацоўнікаў газеты. Бо толькі дзякуючы яго асобе і аўтарытэту мы змаглі зацікавіцца сапраўднай журналістыкай і працаваць у  незалежных СМІ.

    Для мяне гады працы ў газеце “Вольнае Глыбокае” застануцца ў памяці як цудоўны час побач з аднадумцамі і добрымі сябрамі. А супольная праца з таленавітым журналістам, інтэлігентам і цудоўным чалавекам Алесем Касцянём была самай плённай і павучальнай.

    Не буду пералічваць кожнага, з кім звёў лёс падчас працы ў газеце, але ўсім супрацоўнікам і чытачам я ўдзячная за вопыт, сяброўства, клопат і пазітыўныя эмоцыі. Таму зычу рэдакцыі газеты і яе чытачам штотыдзень быць разам, узаемадзейнічаць, інфармаваць адно аднаго актуальнымі падзеямі роднага краю, паважаць і шанаваць кожнага чалавека.

    Зміцер Лупач:

    — Газета “Вольнае Глыбокае” адыграла значную ролю як у жыцці нашага рэгіёна, так і ў маім асабіста. Менавіта дзякуючы ёй я стаў прафесійным журналістам,  спазнаваў асновы прафесіі. Асабліва вялікая заслуга была ў гэтым Алеся Касцяня, з якім давялося працаваць разам амаль два гады. Ну і, вядома, шмат у чым дапамаглі курсы, якія ладзіў тады і робіць цяпер БАЖ. Для мяне гэта важна ў тым плане, што я не маю адмысловай журналісцкай адукацыі.

    Вельмі хацелася б, каб газета займела свой сучасны сайт. Бо хочам мы таго ці не, але папяровыя газеты ўжо сыходзяць, моладзь і людзі сярэдняга веку іх ужо не чытаюць. Таму пра электронную версію тэрмінова трэба думаць ужо зараз. А з нагоды выхаду тысячнага нумару жадаю Уладзіміру Скрабатуну і яго выданню поспехаў і далейшага развіцця, каб “Вольнае Глыбокае” стала сапраўды вольным!

    Яраслаў Берніковіч:

    — “Вольнае Глыбокае” напрыканцы 90‑х пачатку 2000‑х было не столькі газетай, а нейкім клубам, асяродкам актыўных людзей. Гэта давала магчымасць рэалізоўваць нейкія асабістыя і супольныя задумкі, палітычныя праекты,сустракацца з цікавымі людзьмі, падтрымліваць стасункі з актывістамі з суседніх раёнаў. Яўдзячны Уладзіміру Скрабатуну і“Вольнаму Глыбокаму” за цікавы перыяд часу ў маім жыцці.

    Нагадаем, напачаткугазета “Вольнае Глыбокае”былазарэгістраваная як орган Глыбоцкай суполкі партыі БНФ. З цягам часу ператварылася ў прыватнае інфармацыйна-рэкламнае ўнітарнае прадпрыемства “Дарога на Вільню плюс”. Распаўсюджваецца газета ў асноўным на кірмашах і ў прыватных крамах. Наклад газеты складае 1200 паасобнікаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці