Віншуем “Вясну” з 25-годдзем!
Сёння 25-годдзе адзначае няўрадавая праваабарончая арганізацыя “Вясна”, афіцыйна закрытая ўладамі яшчэ ў 2003 годзе.
Нягледзячы на адсутнасць афіцыйнай рэгістрацыі і насуперак усім перашкодам і рэпрэсіям, «Вясна» застаецца адной з самых уплывовых, эфектыўных і яркіх грамадскіх арганізацый Беларусі.
Пачаткам адліку яе гісторыі сталі масавыя акцыі пратэсту дэмакратычнай апазіцыі да 10‑й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы. Адсюль і першапачатковая назва — “Вясна-96”. Праваабарончы цэнтр «Вясна» паўстаў у красавіку 1996 з ініцыятывы дырэктара Літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча Алеся Бяляцкага, калег і паплечнікаў, якія, пасля масавых акцый пратэсту ў Беларусі, а асабліва пасля «Чарнобыльскага шляху», пачалі займацца дапамогай арыштаваным удзельнікам дэманстрацый і іх сем’ям. Тады ў шэсці прымала ўдзел больш за 50 тысяч чалавек. Улады не дазволілі мітынг і кінулі на падаўленне пратэсту спецназ і вайскоўцаў. У выніку жорсткіх сутыкненняў пацярпела каля ста чалавек.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” шчыра віншуе калег і сяброў з «Вясны» з юбілеем. Мы зычым вам трываласці і сілаў, урэшце цёплых дзён у прафесійным жыцці. Вясна — гэта моц і з’ява, якой не пазбегнуць!
ГІСТОРЫЯ “ВЯСНЫ”