Віншуем “Вясну”!
Сёння 20-годдзе адзначае няўрадавая праваабарончая арганізацыя “Вясна”, афіцыйна закрытая ўладамі яшчэ ў 2003 годзе.
Нягледзячы на адсутнасць афіцыйнай рэгістрацыі і насуперак усім зведаным за два дзесяцігоддзі рэпрэсіям, яна застаецца адной з самых яркіх і дзейсных структур у сучаснай Беларусі.
Пачаткам адліку яе гісторыі сталі масавыя акцыі пратэсту дэмакратычнай апазіцыі да 10‑й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы. Адсюль і першапачатковая назва – “Вясна-96”. Пасля масавых арыштаў удзельнікаў дэманстрацый менавіта праваабаронцы-“вясноўцы” займалася дапамогай арыштаваным і іх сем’ям.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” шчыра віншуе калег і сяброў з юбілеем. Ад вясны штогод усе чакаюць цяпла, росквіту і надзеі. Няхай яны не абмінаюць і саму “Вясну”!
Анлайн-праект “Вясны” да 20-годдзя – #20ForeverYoung