• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віншуем! Віцебскія сябры БАЖ перамаглі ў конкурсе “Грамадская стужка 2.0”

    Конкурс праводзіў  Віцебскі рэгіянальны медыяцэнтр. Паводле арганізатараў, тры найлепшыя публікацыі выбіралі з 23-х творчых прац, дасланых на конкурс, і ўсе прызавыя месцы журы прысудзіла віцебскім “бажаўцам”.

    Паводле ўмоваў,  конкурсныя матэрыялы павінны былі адлюстроўваць грамадскую актыўнасць у Віцебску і вобласці. Першае месца журы прысудзіла Таццяне Мацвеевай  за рэпартаж  «Как маленькая Дисна «устала от безнадеги» и устроила большой бунт» , прысвечаны жыхарам самага малога горада Беларусі. Тамтэйшыя жыхары стаміліся ад беспрацоўя, камунальных праблем і поўнай адсутнасці перспектыў, але не губляюць надзеі, што жыццё ў Дзісне наладзіцца.

    Пра праблемы беспрацоўя і спробы пратэсту распавядаецца і ў відэасюжэце “Згортваецца апошняе прадпрыемства, якое дае працу ў Сянно”. Працаўнікі сырнага завода, якому бракуе сыравіны, бо малакое аддаюць іншым прадпрыемствам, патрабуюць: “Вярніце нам малако, мы будзем са сваім старым абсталяваннем працаваць як можам, але толькі каб у нас была праца”. Другое месца ў конкурсе за падрыхтоўку гэтага матэрыяла атрымаў журналіст Віталь Скрыль

    Трэцяе месца было аддадзена Алене Сцяпанавай за нарыс пра сямейны музей “Тамарына сядзіба”, створаны жыхаром Барані Юрыем Нагорным у памяць пра жонку, якая марыла зафіксаваць у экспанатах гісторыю свайго роду, але не паспела зрабіць гэта пры жыцці.

    Пераможцы аднагалосна зазначаюць: поспех – не толькі іхняя заслуга. Ён паўнавартасна належыць і яшчэ двум віцебскім “бажаўцам” – відэааператару Уладзіміру Лунёву і фатографу Ігару Мацвееву – без іх гэтыя матэрыялы проста не адбыліся б.

    У сёлетнім конкурсе “Грамадская стужка 2.0” узялі ўдзел яшчэ некалькі мясцовых прадстаўнікоў ГА “БАЖ”. Падводзячы вынікі, арганізатары адзначылі высокі ўзровень прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў, сярод якіх было шмат практыкуючых журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці