Віншуем Асамблею НДА Беларусі з 20-годдзем!
Асамблеі НДА Беларусі сёння спаўняецца 20 гадоў!
Віншуем Асамблею з гэтай значнай датай! Зычым упэўнена крочыць за сваімі ідэаламі! Хай вашы шэрагі будуць шчыльнымі ды надзейнымі!
У лютым 1997 года ва ўстаноўчым кангрэсе Асамблеі ўзялі ўдзел 250 арганізацый, якія былі яднаныя агульнымі каштоўнасцямі і бачаннем супольных інтарэсаў.
На сённяшні дзень сябрамі Асамблеі НДА з’яўляюцца больш за 300 аб’яднанняў — як зарэгістраваныя арганізацыі, так і незарэгістраваныя ініцыятывы. Намаганнямі Асамблеі быў праведзены шэраг гучных агульнацыянальных кампаній, сярод якіх можна адзначыць: “SOS! Трэці сектар”, “Зробім лепш”, “Выбірай”, “Стоп 193.1!” ды інш. Ад 2009 года Асамблея адзначае і ўзнагароджвае “Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці”.
За час свайго існавання і дзейнасці Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый спрабавала тройчы атрымаць рэгістрацыю ў Беларусі, аднак, з розных прычын, Мінюст адмаўляў ёй у рэгістрацыі. У ліпені 2011 года Асамблея была зарэгістравана ў Літве.