Віншаванні, якія прыходзяць БАЖаўцам ад калег
У гэтым матэрыяле мы збіраем усе віншаванні, якія прыйшлі на адрас сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з надыходзячым Новым годам і Божым нараджэннем. Вы таксама можаце даслаць сваё віншаванне камусьці з калег альбо любімай рэдакцыі і мы абавязкова размесцім яго тут 🙂
Дарагія калегі!
2016 год падыходзіць да свайго завяршэння. Будзем спадзявацца, што сумныя навіны адыдуць разам з ім.
Шчыра віншуем вас з надыходзячым Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам! У час, калі перад намі паўстае ўсё болей і болей выклікаў, няхай Божая любоў сагравае вас гэтымі снежаньскімі днямі!
Жадаем вам радасных святаў і цёплага 2017 года!
Дасылайце і Вы свае віншаванні калегам на press@baj.by і мы абавязкова размесцім іх тут!
Віншую з годам АГНІСТАГА (ПАЛЫМЯНАГА) ПЕЎНЯ! Здароўя, кахання, поспехаў і БОЖАЙ ЛАСКІ! Жадаю, каб гэтае словазлучэнне сустракалася выключна ў якасці прыгожай метафары, а “смажаныя пеўні” дзяўблі толькі нашых “сяброў”!!!
З павагай, Аляксандр Тамковіч
Паважаныя сябры БАЖ. Віншую вас з Новым 2017 годам. Жадаю здаров/я, счасця, поспехаў! Міхаіл Пастухоў
Паважаныя сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў!
Прафесійны футбольны клуб «Тарпеда» Мінск шчыра віншуе Вас з Новым годам і Раством Хрыстовым!
Няхай 2017 год прынясе Вам як мага больш радасці, усмешак і шчаслівых дзён! Зычым поспеху, дабрабыту і рэалізацыі ўсіх вашых ідэяў і планаў. Са Святамі! З павагай, супрацоўнікі і футбалісты ПФК «Тарпеда» Мінск.
Шаноўныя калегі! Маем гонар павіншаваць Вас з імкліва надыходзячым Новым годам!
Журналіст сёння шукае свой шлях між ста агнёў, але мы сапраўды ведаем, што і ў вас, і ў нас усё атрымаецца, што лепшае – наперадзе, што спраўдзяцца ўсе мары! Хай Поспех, Прызнанне і Дабрыня будуць Вашымі спадарожнікамі. Дабрабыту Вам і Вашым сем’ям! Жадаем працаваць добра і жыць салодка:) З надыходзячым! З павагай, кіраўніцтва лэйбла MZ production.
Шаноўныя сябры! Дзякуй вам за тое, што вы з намі – і дай нам Бог добрага і плённага Новага года!
З павагай, Даследчы цэнтр ІПМ
Паважаныя калегі і сябры, Віншую вас з Калядамі і Новым годам!
Моцнага Вам здароўя, дабрабыту, кахання і цеплыні, асабістай рэалізацыі і здзяйснення самых дзёрзкіх і рызыкоўных планаў. Хай наступны год ажыццявіць усе вашыя жаданні.
З павагай, Надзея Калініна
Дорогие коллеги! Поздравляем Вас с Новым годом и Рождеством!
Желаем Вам начать Новый год с новыми чувствами и эмоциями, во всем находить пользу и радость.
Пусть в Новом году ждут лишь приятные сюрпризы, отличные новости, удача и успех!
Пусть коллеги, друзья, любимые и близкие люди радуют Вас своим пониманием и поддержкой, надежным плечом и верной рукой! Желаем Вам осуществить задуманное. Пусть реализованные проекты дадут бесценный опыт, а вдохновение поможет сделать жизнь лучше. И пусть наша совместная работа принесет только положительный результат!
С уважением,команда IBB Minsk
ВІНШУЮ СА СВЯТЛОМ ВІФЛЕЕМСКАЙ ЗОРКІ! КАЛІ ЁСЦЬ У ГЭТЫМ СВЕЦЕ СТАБІЛЬНАСЦЬ, ТО ЯНА НАРАДЗІЛАСЯ 2016 ГАДОЎ ТАМУ! ЗДАРОЎЯ, ШЧАСЦЯ, КАХАННЯ, ПОСПЕХАЎ, НАТХНЕННЯ, БОЖАЙ ЛАСКІ!
З ПАВАГАЙ, АЛЯКСАНДР ТАМКОВІЧ
Будзем жыць і не тужыць,
Будзем грэцца ў Бозе.
Хто ідзе — той не ляжыць
Лежнем пры дарозе.
А хто ўпаў — няхай у рай
Будзе шлях адкрыты,
Бо упаў за родны край
Іншымі забыты.
Мы ж жывем і будзем жыць
Беларускім хлебам
Ад мяжы і да мяжы
Тут, пад вечным небам.
Мікола Канановіч, Слонім, 23.12.2016
Уважаемые коллеги!
Белорусский документационный центр сердечно поздравляет вас с наступающими Рождеством и Новым годом!
Благодаря взаимному сотрудничеству мы много сделали в этом году, но еще большее предстоит сделать. Пусть неудачи и промахи станут нашим опытом, а планы на будущее — нашими победами. Здоровья, счастья, любви и благополучия в новом году вам и вашим близким!
Искренне ваш, БДЦ