• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вікторыя Пальчыс: «Па лістах адчуваецца, што Эдуард стаў больш цвёрдым»

    Эдуард цяпер знаходзіцца ў СІЗА №1, што па вуліцы Валадарскага ў Менску. Апошні ліст ад яго Вікторыя атрымала за пару дзён да пачатку суда.

    «Бываюць больш доўгія лісты — тады ён піша пра асабістае. Пра ўмовы ўтрымання, пра іншыя «тэхнічныя» рэчы яму пісаць забаронена», — гаворыць жонка палітвязня.

    Па сціслых нататках Эдуарда з турмы Вікторыя зразумела, што ў камеры вельмі шамт людзей. Эдуард не паліць, аднак калі перадаваў сям’і непатрэбныя рэчы, то вопратка, нават напранутая, наскрозь пахла тытунем.

    «Ён піша, што канфліктаў з сукамернікамі ў яго няма і што побач сядзяць «інтэлігентныя людзі», — распавядае Вікторыя Пальчыс.

    У суботу, 15 кастрычніка, бацькі адправілі яму перадачу. У СІЗА раз на месяц дазволена 30 кілаграмаў, а ў калоніі, дзе ўжо ўтрымліваюцца асуджаныя, такая ж вага прымаецца раз у тры месяцы. Эдуард папярэдзіў сям’ю, каб у выпадку абвінаваўчага прысуду яны паспелі перадаць перадачу яшчэ на «Валадарку». Вікторыя з бацькамі сабрала ўсё, што можна мець вязню: нарды, шашкі, гістарычныя энцыклапедыі і мастацкую літаратуру. Вялікая торба пакуль што знаходзіцца дома ў Пальчысаў.

    «Па агульным тоне лістоў я адчуваю: муж стаў больш цвёрдым. Ён піша, што «ўсё рабіў правільна» і радуецца, што сайт зрабіў у самы патрэбны момант, калі над Беларуссю з’явілася небяспека», — дзеліцца Вікторыя.

    17 кастрычніка ў Менскім гарадскім судзе аднавіўся закрыты працэс над стваральнікам сайта 1863x.com. Падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў крымінальнай справы ўзялі з жонкі Пальчыса і з адвакаткі Ганны Бахціной.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці