• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскія актывісты арганізавалі сваю прэс-службу і просяць падтрымаць іх

    Віцебскія актывісты стварылі прэс-службу free­viteb­sk, каб інфармаваць жыхароў паўночнага рэгіёна пра падзеі, акалічнасці і магчымасці для аднаўлення дэмакратычных механізмаў у Беларусі.

    Віцебск Марк Шагал

    Помнік Марку Шагалу ў Віцебску. Фота: Dami­ra / Shutterstock.com

    Пра гэта яны пішуць у тэлеграм-канале «Навіны Віцебска».

    «Увесь гэты час — больш за 4 гады — мы цалкам бясплатна займаемся гэтай справай. Мы — звычайныя віцябляне. Слесары і кіроўцы, настаўнікі і медыкі, бухгалтары і будаўнікі. Мы зусім не журналісты, але крыху навучыліся разбірацца ў тонкасцях уладкавання нашага горада і нашай вобласці. Калі вам падабаецца тое, што мы робім, то нас можна аддзячыць кубачкам кавы. Мы будзем радыя», — паведамляюць арганізатары віцебскага інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурса.

    Падтрымаць іх можна па спасылцы: https://buycoffee.to/freevitebsk. З Беларусі ў мэтах бяспекі трэба заходзіць толькі пры дапамозе VPN.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці