• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскі абласны суд уціхую разгледзеў скаргу журналісткі Таццяны Смоткінай

    Віцебскі абласны суд 14 чэрвеня разгледзеў скаргі журналістаў-фрылансераў Змітра Лупача і Таццяны Смоткінай на рашэнне Глыбоцкага суда — у  траўні журналістаў пакаралі штрафамі за парушэнне артыкулу 22.9 КаАП Беларусі.

    Нагадаем, у траўні Таццяну Смоткіну і Змітра Лупача суд прызнаў вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ. Справу супраць журналістаў ініцыяваў мясцовы аддзел КДБ. Менавіта адтуль далі распараджэнне разабрацца, якім чынам інфармацыя пра пяціпавярховік, у якім 40 гадоў не было капрамонту, трапіла на тэлеканал «Белсат».

    Журналісты абскардзілі рашэнне Глыбоцкага суда ў Віцебскім абласным судзе. Аднак разгляд справы адбываўся без удзелу Смоткінай і Лупача.

    «Лупачу прыйшло паведамленне пра суд, які адбудзецца ў Віцебску. А мне нават нічога не даслалі і не паведамілі. Я патэлефанавала ў Віцебскі абласны суд. Сказалі. што ўсё разгледзелі, пакінулі без зменаў ранейшы прысуд. І дадалі, што яны толькі разглядаюць справы, усе астатнія прэтэнзіі — да Глыбоцкага суда. Без мяне мяне судзілі, і нават не напружаліся ў Глыбоцкім судзе мне паведаміць, калі будзе разглядацца мая скарга ў абласным. Далей мы збіраемся пісаць скаргу ў Вярхоўны суд», — расказала Таццяна Смоткіна Службе маніторынгу ГА «БАЖ».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці