• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскі абласны суд пацікавіўся, ці мае журналісцкую акрэдытацыю Павел Левінаў. І пакінуў пастанову пра арышт на 15 сутак у сіле

    Зварот у абласны суд з касацыйнай скаргай не дапамог праваабаронцу, сябру ГА "БАЖ" Паўлу Левінаву скасаваць адміністрацыйныя справы, распачатыя супраць яго за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях 25 і 26 сакавіка ў Віцебску.

    Пастанову пра пакараньне арыштам на 15 сутак, вынесеную суддзёй Кастрычніцкага райсуда Інай Грабоўскай абласны суд не адмяніў, адно што ўнёс папраўкі. Суддзя Ірына Смалякова палічыла патрэбным адлічыць ад 15-ці сутак 10 гадзін — той тэрмін, на працягу якога праваабаронца быў пад вартай пасля затрыманьня. За гэты час на яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы і накіравалі ў Ізалятар часовага ўтрыманьня да суду, які мусіў адбыцца 27 сакавіка. Але ў ІЧУ Левінаву давялося выклікаць хуткую дапамогу, і з падвышаным ціскам яго адвезлі ў шпіталь.

    Здароўе праваабаронцу не ўдалося аднавіць і дасюль. Ён праходзіць лячэнне, і таму не прысутнічаў на працэсе ў раённым судзе, калі яго пакаралі, і не з’явіўся на разгляд скаргі ў абласны суд. Інтарэсы Паўла прадстаўляў у абласным судзе яго родны брат Андрэй Левінаў.

    Апошні неаднаразова звяртаў увагу суду, што Павел Левінаў і 25, і 26 красавіка меў на сабе бэйдж сябра РПГА “БХК”, і быў накіраваны гэтай арганізацыяй назіральнікам за масавымі імпрэзамі ў Віцебску. Пра што яшчэ напярэдадні папярэдзіў кіраўніцтва абласной управы МУС. Апрача гэтага, ён меў пасведчанне пазаштатнага карэспандэнта газеты «Витебский курьер» і збіраў інфармацыю для гэтага выдання. Такім чынам, міліцыя перашкодзіла ягонай дзейнасці як прадстаўніка праваабарончай грамадскай арганізацыя, а таксама як прадстаўніка журналісцкай супольнасці.

    Суддзя Ірына Смалякова запыталася, ці мае газета «Витебский курьер» акрэдытацыю як замежны сродак масавай інфармацыі. Андрэй Левінаў заўважыў, што да разбору наконт дадзеных адміністрацыйных справаў гэта не мае дачынення і адмовіўся адказваць на гэтае пытанне, спаслаўшыся на артыкул 27 Канстытуцыі РБ.

    Тое, што кожны грамадзянін Беларусі мае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, і тое, што заканадаўства краіны гарантуе сваім грамадзянам права на мірныя сходы, суддзю таксама не пераканала. Не пераканалі і відавочныя факты: на фрагментах відэа, паказаных у якасці доказаў вінаватасці Паўла Левінава, няма ні сцягоў, ні транспарантаў. І сам Левінаў не выступае, не прамаўляе і ўвогуле ніякім чынам не прыцягвае да сябе ўвагу. 

    Суддзя не пагадзілася ні з канкрэтнымі прыкладамі бязглуздзіцы ў міліцэйскіх пратаколах, заўважаных Паўлам і Андрэем Левінавымі, ні з адзначанымі імі працэсуальнымі парушэннямі падчас разбору ў Кастрычніцкім райсудзе. Пастанову суда першай інстанцыі яна пакінула ў сіле, адно што з невялікімі зменамі — адлічыўшы 10 гадзін ад 15 сутак.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці