• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вечернему Могилеву» не ўдалося давесьці, што ў іх артыкулах няма экстрэмізму

    Эканамічны суд Менску 16 жніўня прызнаў дзейсным рашэньне Рэспубліканскай экспэртнай камісіі, якая прыйшла да высновы, што два артыкулы выданьня «Вечерний Могилев» утрымліваюць прыкметы экстрэмізму. У іх ужываецца мова варожасьці супраць ЛГБТ-супольнасьці.

    «Вечерний Могилев» намагаўся прызнаць экспэртнае заключэньне незаконным.

     

    Торба прадстаўніка газэты «Вечерний Могилёв» у судзе

    На папярэднім пасяджэньні прадстаўнікі Рэспубліканскай экспэртнай камісіі і Міністэрства інфармацыі заявілі, што не прызнаюць довады, выкладзеныя ў скарзе рэдакцыі.

    Яны сказалі, што аспрэчыць высновы камісіі можа судовая экспэртыза, калі суд Ленінскага раёна Магілёва палічыць гэта неабходным.

    Чаму да выданьня «Вечерний Могилёв» столькі ўвагі?

    «Вечерний Могилёв» шмат разоў займаў першыя пазыцыі ў рэйтынгах мовы варожасьці ў байнэце, якія складалі «Журналісты за талерантнасьць».

    Прадстаўнікі «Вячэрняга Магілёву» ў судзе

    Напрыклад, яшчэ ў 2015 годзе галоўная рэдактарка газэты ставіла ў адзін шэраг п’янства, хуліганства, забойствы і «распаўсюд гомасэксуалізму».

    Як у артыкулах знайшлі прыкметы экстрэмізму?

    На выданьне ў Міністэрства інфармацыі паскардзіўся актывіст ЛГБТ з Маладзечна Валянцін Цішко. Ён даслаў у ведамства 14 матэрыялаў, у якіх пабачыў гамафобныя выказваньні.

    Рэспубліканская экспэртная камісія прыйшла да высновы, што ў двух артыкулах газэты ёсьць «прыкметы праявы экстрэмізму». Яна накіравала сваё заключэньне Міністэрству інфармацыі.

    Пасьля супрацоўнікі міліцыі зьвярнуліся ў суд Ленінскага раёну Магілёва з заявай прызнаць матэрыялы экстрэмісцкімі і ўнесьці ў Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Прадстаўнік «Вечернего Могилёва» Станіслаў Леўчанка назваў заяву міліцыі неабгрунтаванай, а заключэньне экспэртаў «палітычнай замовай».

    Паводле яго, у публікацыях адсутнічаюць заклікі да зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу ды гвалту над асобамі нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі таму, «яны ня могуць быць экстрэмісцкімі».

    Юрыст Станіслаў Леўчанка зьяўляецца сынам галоўнага рэдактара і былым судзьдзёй у судзе Магілёўскага раёна. Калі ён працаваў судзьдзёй, то атрымаў вымову за тое, што распаўсюдзіў у СМІ інфармацыю пра інтымнае жыцьцё ўдзельніка працэсу: распавёў журналістам пра грамадзяніна, які зьмяніў пол.

    Разгляд справы ў Ленінскім судзе быў прыпынены, бо рэдакцыя абскардзіла высновы экспэртнай камісіі ў Эканамічны суд Менску.

    Згаданыя артыкулы газэта выдаліла з сайту.

    Суполка «Могилевская дорога жизни» ВКонтакце, якая падтрымлівае публікацыі «Вечернего Могилёва», апублікавала зварот да расейскага пасла ў Беларусі Дзьмітрыя Мезенцава.

    Аўтары звароту сьцьвярджаюць, што выснова экспэртнай камісіі мае «антыхрысьціянскі характар, заахвочвае садомскі лад жыцьця і садомскую ідэалёгію». Яны называюць прадстаўнікоў ЛГБТ- супольнасьці «палавымі вычварэнцамі».

    Паводле аўтараў звароту, справа ў судзе Ленінскага раёна пачатая з‑за падтрымкі газэтай «рускага міру, хрысьціянскіх і традыцыйных сямейных каштоўнасьцяў».

     

    Сьцісла пра газэту «Вечерний Могилев»

    Недзяржаўнае інфармацыйна-рэклямнае выданьне. Выходзіць 2 разы на месяц. Рэдакцыя месьціцца ў магілёўскім Доме друку разам зь дзяржаўнымі газэтамі.

    Паводле маніторынгаў ініцыятывы «Журналісты за талерантнасьць», гэта лідэр па ўжываньні мовы варожасьці.

    Судовы працэс газэта лічыць палітычнай замовай з боку «голубого лобби». Так гаворыцца ў звароце да чытачоў «Укантакце».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці