Вам каву з вяршкамі альбо без?
Знаўцы кажуць, што смак кавы не трэба псаваць ні цукрам, ні вяршкамі, ні ўсялякімі лікёрамі ды арэхамі. Але калі ўжо трапіўся вам капучына, самымі смачнымі ў ім падаюцца вяршкі. Хуценька, каб шапка не здулася пад цяжарам паветра, але вельмі асцярожна, каб не сапсаваць дзіўныя ўзоры карыцы, бярэш лыжачку і смакуеш…
Часам мне падаецца, што праца журналіста — зняць вяршкі з кавы, схапіць «самае смачнае», а па сутнасці — тое, што ляжыць на паверхні, з адной толькі розніцай: асцярожнасці і разважнасці тут не месца.
У ноч з 3 на 4 ліпеня ў Мінску здарылася трагедыя: выбухнула самаробная бомба, пацярпелі людзі. Аб здарэнні журналісты даведаліся раніцай 4 ліпеня. Зразумела, што самыя «каштоўныя» для журналістаў хвіліны — адразу пасля трагедыі — ужо прайшлі. Заставалася толькі звяртацца па каментары да экспертаў і адсочваць крокі ўладаў перад трагедыяй і пасля яе. А яшчэ ісці ў бальніцы да пацярпелых, каб з першых вуснаў пачуць, што і як адбывалася ў тыя некалькі дзесяткаў хвілін ля стэлы. Каментары людзей, многія з якіх атрымалі не толькі фізічныя, але і псіхалагічныя траўмы, і сталі тымі «вяршкамі», што з ахвоткай «здымалі» журналісты…
Асабліва ўразіла праца аднаго з калег з вядомага
Параненых выносяць з месца здарэння (фота з сайту Хартыі-97 са спасылкай на forum.onliner.by)
І хай гэтай ахвяры толькі 16 гадоў. І хай дактары афіцыйна не дазвалялі ёй пакідаць бальніцу, і хай дзяўчына на падыходзе да месца здарэння заўважна нервуецца і ледзьве не плача (аб чым шчыры журналіст піша ў сваім артыкуле)… The show must go on!
Дзяўчына распавяла сваю гісторыю, журналіст старанна ўсё апісаў, чытачы з апетытам усё «праглынулі». Задаволеныя амаль усе…
Фармальна такія «штучкі» журналісты робяць штодзённа. Фармальна яны не хлусяць сваім чытачам і шчыра расказваюць, пры якіх абставінах адбылася гаворка. Фармальна…
Але ці этычна? Ці разважліва? Ці прадумаўшы наступствы? Дзіця (а фактычна
Рабіў як мог? Як навучылі? Як сказаў рэдактар?…