• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вадзім Мажэйка: Журналістыка добрай надзеі можа ператварыць нас у ідыётаў

    Клікбэйт — наша ўсё

    Прыклад мяккага праяўлення гэтай хваробы — пазначэнне ў загалоўку невядомай верагоднасці “можа”, якая пасля чытання тэксту выглядае як “хутчэй не можа, чым можа”. На вочы трапіліся артыкулы The Vil­lage, але сустракаюцца такія загалоўкі паўсюль.

    Беларусы, якія лётаюць праз віленскі аэрапорт і зачакаліся танных авіяквіткоў з Мінска, клікаюць на навіну “В Беларусь может прийти лоукост-авиакомпания из Омана”. І даведваюцца, што тэкст грунтуецца на словах дырэктара дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарта і камунікацый, сказаных падчас прэс-канферэнцыі да Дня работнікаў грамадзянскай авіяцыі. Маўляў, беларускія чыноўнікі нядаўна сустракаліся з прадстаўнікамі авіяцыйнай адміністрацыі Амана, і тыя цяпер “разглядаюць як магчымасць” прыцягваць аманскія лаўкосты ў беларускія абласныя аэрапорты.

    Да гонару The Vil­lage, журналісты адшукалі і дадалі ў тэкст дэталі: у аманскага лаўкоста “СаламЭйр” ажно тры самалёты, а ўсе авіякампаніі, з якімі раней размаўлялі пра рэйсы ў беларускія абласныя гарады, альбо наогул не пачалі выконваць палёты, альбо спынілі іх. І якая ў выніку верагоднасць, што беларусы змогуць набываць квіткі на пералёт Гомель — Маскат за 19.99?

    Навіны культуры: “Лістапад” могут лишить права показывать актуальное мировое кино”. Хто ж прымусіць нас глядзець на фестывалі толькі шэдэўры “Беларусьфільма” і панылы прадукт айчынных прадзюсараў накшталт “Мы, браты”?  Гільдыя прадзюсараў і кінавытворцаў распаўсюдзіла прэс-рэліз, дзе пазначана, што “ў працэсе распрацоўкі” знаходзіцца іх ліст да Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінападзюсараў FIAPF, у якім яны заклікаюць “даць ацэнку” дзеянням Мінкульта Беларусі і “вынесці афіцыйнае папярэджанне пра магчымасць пазбавіць фестываль акрэдытацыі”.

    Падаплёка канфлікту — уплыў чыноўнікаў на адбор фільмаў у гэтым годзе, а галоўнае патрабаванне FIAPF да фестываляў — незалежнасць адбору. Ці пачуе FIAPF скаргі абураных мастакоў, ці паспрабуе ўплываць на беларускія ўлады, ці дойдзе да рэальнай забароны нешта паказваць — на момант публікацыі да гэтага яшчэ было вельмі далёка. Але гэта ж трэба корпацца ў дэталях, аналізаваць верагоднасці —  суцэльны сум. А так у загаловак выносяць чорна-белую жахаўку, як тут не клікнуць?

    Дарэчы, у выніку прадстаўніца FIAPF на сцэне фестывалю абмежавалася словамі пра “заклапочнасць” і нават не паўтарыла ўслед за беларускімі кінамастакамі слова “цэнзура”, не кажучы ўжо пра забарону на дэманстрацыю актуальнага кіно.

     

    Лаяльнасць да суразмоўцы 99 lvl

    Горшая функцыя гэтага сарамлівага “можа быць” — танныя кампліменты герою матэрыяла.

    Напрыклад, “СБ. Беларусь сёння” бадзёра запэўнівае: «У Беларуси есть шанс стать известным на весь мир производителем икры».

    Артыкул распавядае пра незвычайны для Беларусі бізнэс: у фаніпальскай гаспадарцы гадуюць 250 асятроў у ваннах з іанізаванай вадой. У тэксце ёсць пералік шасці краінаў, дзе можна набыць ікру з Фаніпаля, згадкі іншых “краінаў Еўропы” плюс анонс хуткага пачатку продажаў у Аўстраліі. Далейшы пасаж б’е рэкорды па лаяльнасці да суразмоўцы і адсутнасці канкрэтыкі:

    “Это очень сложный бизнес, чтобы говорить о нем как о бизнесе, — уходит от вопроса о конкретных коммерческих показателях Владимир Довгялло. — Но когда есть уверенность, что ты производишь натуральный и очень качественный продукт, все получится”.

    Напрыканцы тэксту — пералік коштаў на рыбу (чамусці не на ікру) і хвілінка бізнэс-аптымізму: “Правда, белорусский предприниматель уверен: в скором времени о нашей икре будут говорить еще громче”. Альтэрнатыўных меркаванняў у тэксце не адшукаць, як і інфармацыі, у чым жа канкурэнтная перавага фаніпальскіх бізнесоўцаў.

    Не тое каб я не жадаў поспеху спадару Даўгяла, мо, ён вялікі малайчына і ў хуткім часе захопіць сусветны рынак ікры. Але ж выданне Адміністрацыі прэзідэнта — не карпаратыўны сайт, і там не месца такім аднабокім артыкулам. Можа быць, аўтарцы было лянота шукаць адмыслоўцаў па нетыповым для Беларусі рынку, ці яна патрыятычна імкнулася ўсцешыцца айчыннай вытворчасцю, ці ікра ў Фаніпалі была смачная. Але ў выніку мы бачым высмактаны з пальца гучны загаловак пра шанец стаць знакамітым на ўвесь свет. Карацей, Беларусь —  радзіма сланоў.

     

    Лаяльнасць як інструмент іроніі

    Добры прыклад іроніі пад выглядам скрайняй лаяльнасці можна знайсці ў загалоўку “Расія сёння” (ранейшае «РИА Новости»), які паспеў стаць мемам: “Крым мог бы обеспечить шпротами половину России, но нет сырья и кадров”. Гэты матэрыял з’явіўся яшчэ ў 2015 годзе, калі Расія забараніла імпарт балтыйскіх і польскіх шпротаў, а кіраўнік “Расрыбалоўства” Ілля Шастакоў заявіў, што тыя шпроты заменяць айчыннымі, дзякуючы крымскім рыбакам.

    “Расія сёння” ўзяла каментар у кіраўніка крымскага рыбакансервавага завода “Праліў”, які шчыра сказаў:

    «К объемам мы готовы, мы можем на 50% Россию обеспечить, только сырья нет и людей. Наши рыбаки, к сожалению, не могут вылавливать балтийскую или каспийскую кильку, из которой делают классические шпроты. Шпроты из хамсы и подобной рыбы получаются весьма отвратительные … Цех у нас этот стоит, но чтобы его запустить, нужно 250 человек, а их сейчас нет. Мы берем людей, обучаем, но зачем мне сейчас набирать еще людей, если нет сырья”

    То бок Крым забяспечыць можа, але “весьма отвратительными шпротамі, ды і тыя няма каму вырабляць. Той выпадак, калі словы суразмоўцы кажуць самі за сябе — журналіст мусіць толькі праявіць спрытнасць і ўключыць дыктафон, а надалей матэрыял можна друкаваць нават у дзяржаўных медыя пад маскай лаялісцкага адлупу праклятым еўрапейцам.

     

    Беларусь можа стаць раем на зямлі

    Але куды часцей дзяржаўныя медыя імкнуцца нацягнуць на сумную беларускую рэчаіснасць фігавы лісток усіх гэтых “можа быць”, “плануецца”, “чакаецца” і іншых падобных абаротаў. За прыклад возьмем матэрыял БелТА, хоць падобныя тэксты можна знайсці і ў іншых дзяржаўных медыя.

    В Беларуси намерены строить частные дома, где 1 кв.м будет стоить $300”, бадзёра інфармуе афіцыйны рэсурс. Паведаміў гэта журналістам віцэ-прэм’ер Уладзімір Кухараў, таму крытычнага аналізу ад БелТА не дачакаемся. Але наколькі эканамічна абгрунтаваныя тыя разлікі? За кошт чаго атрымаецца так значна знізіць кошт квадратнага метра? Якія домабудаўнічыя камбінаты распрацавалі тыя праекты? Што думаюць забудоўшчыкі, рыэлтары ды эканамісты? Няма часу разбірацца, усе сышлі святкаваць — хутка танныя прыватныя дамы будуць даступныя ўсім беларусам.

    Больш глабальная навіна — “Беларусь может получить седьмой транш ЕФСР в I квартале 2019 года”. Калі згодна з папярэднім графікам  мусіў быць гэты транш? Чаму ён затрымаўся? Што наконт тэрмінаў траншу думаюць еўразійскія партнёры, якія будуць прымаць рашэнне аб яго выдачы? Але слова далі толькі міністру фінансаў Беларусі Максіму Ермаловічу. Ён, між іншым, выкарыстоўвае асцярожныя фармулёўкі — “па вялікім рахунку”, “чаканыя тэрміны”. Але БелТА выдае бадзёры загаловак — маўляў, Беларусь хутка можа атрымаць грошы! Дарэчы, падазронае слова “крэдыт” з загалоўка прыбралі, як і не адшукаць у навіне адсылкі да інфармацыі пра крэдытную запазычанасць Беларусі і яе дынаміку (хоць такая навіна на сайце БелТА ёсць).

    Яшчэ пра адну запазычанасць: “Беларусь рассчитывает договориться с Россией по корректировке условий кредита на АЭС до конца года”. У якасці абгрунтавання гэтых спадзеваў выступаюць толькі словы міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога: “Российские коллеги от этой работы не отказываются, сейчас на уровне экспертов обсуждаются новые условия кредита”. То бок толькі ідуць размовы, і не чыноўнікаў ці кіраўнікоў дзяржавы, а неназваных “экспертаў”. І журналіст нават не пытае спадара Крутога пра падрабязнасці гэтых перамоваў — галоўнае ж даць надзею!

    БелТА агулам надзвычай паважае спадзевы Крутога: “Беларусь рассчитывает завершить переговоры по вступлению в ВТО к концу 2019 года”. Пры гэтым не агучваецца той факт, што Беларусь — адзін з сусветных лідараў па працягласці такіх перамоў: яны ідуць ажно ад 1993 года. А засталося да іх паспяховага завяршэння ўсяго нічога — “для вступления в организацию необходимо согласовать позиции с Европейским союзом и США, Норвегией, Швейцарией”.

    На фінал я прыхаваў сапраўдны шэдэўр. Сустракайце: “Беларускія камплектуючыя могуць з’явіцца ў аўтамабілях Nis­san і Hyundai”. Вы, можа, падумалі, што нейкі вытворца з Беларусі заключыў дамову з японскай і карэйскай фірмамі? Альбо прынамсі прадстаўнікі “Нісан” і “Хёндэ” прыехалі ў Беларусь, каб падрабязней азнаёміцца з вытворцам аўтазапчастак, што іх зацікавілі? (Дарэчы, менавіта так — “Нісан” і “Хёндэ”, у двукоссях і кірыліцай, як слушна тлумачыць калега спадар Класкоўскі, а не як піша БелТА).

    Але досыць трымаць інтрыгу: як вынікае з навіны, “Евразийская экономическая комиссия направит перечень белорусских и казахстанских производителей автокомплектующих на заводы «Hyundai Мотор Мануфактуринг Рус» и «Ниссан Мэнуфэкчуринг Рус» для проработки вопроса выстраивания кооперационных цепочек между производителями”.

    Накіруе пералік, Карл! То бок фабрыкі атрымаюць нейкія спісы, а зацікавяцца яны ці не, ці дойдзе справа да дамоваў і калі — гэта віламі па вадзе пісана. Але чытайце загаловак і пераконвайцеся, як у нас цудоўна развіваецца бізнес!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці