• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ва ўкраінскія СМІ трапіў «расстрэльны» спіс з прозвішчамі журналістаў і блогераў

    Ва ўкраінскія СМІ трапіў "расстрэльны" спіс з прозвішчамі 47 журналістаў і блогераў. Па версіі СБУ, гэтым людзям пагражала смерць ад рук кілера. Спіс з'явіўся на сайце strana.ua, які спасылаецца на свае неназваныя крыніцы.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/1486419912fotolia.jpg

    Пра спіс стала вядома нядаўна, пасля інсцэніроўкі забойства ў Кіеве расійскага журналіста Аркадзя Бабчанкі. СБУ аб’явіла пра праведзеную спецаперацыю і затрыманне выканаўчага дырэктара сумеснага ўкраінска-нямецкага прадпрыемства «Шмайсер» Барыса Германа, як арганізатара замаху.

    Герман, у сваю чаргу, у судзе заявіў, што супрацоўнічаў з украінскай контразведкай і перадаў ёй «расстрэльны» спіс (атрыманы з Масквы ад Вячаслава Піваварніка), што аднак не было пацверджана. У далейшым украінскія спецслужбы знаёмілі з матэрыяламі скандальнай справы фігурантаў згаданага спісу. Цяпер жа, хоць і неафіцыйна, сталі вядомыя ўсе асобы, якія трапілі ў спіс (гэта ўкраінскія і былыя расійскія журналісты ды блогеры). У ім, дарэчы, няма Бабчанкі.

    Як інфармуе УНІАН, для некаторых фігурантаў спісу яго публікацыя стала нечаканасцю. Рэакцыя аднак гэтых людзей самая розная. Некаторыя нават лічаць, што спіс фэйкавы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці