Узнагародзілі лаўрэатаў прэміі Месяца фатаграфіі ў Мінску ФОТАРЭПАРТАЖ
Каманда Месяца фатаграфіі ў Мінску узнагародзіла лаўрэатаў прэміі бюро МФМ за 2018 год. Узнагароды ўручаныя у намінацыях “Фатограф / аўтарскі праект года”, “Выстава / фотапраект года”, “Куратар / куратарская група года” і іншых.
Намінацыя “Фатограф / аўтарскі праект года”
3 месца: АЛЯКСЕЙ ШЛЫК за праект «Пацеркі з яблычных костачак».
2 месца: АЛЯКСАНДР ВАСЮКОВІЧ за серыю праектаў аб хатнім гвалце. «Моцныя фотаздымкі на важную для грамадства тэму, пра якую ўсё яшчэ не ўсе гатовыя размаўляць, і ўсе маюць процьму стэрэатыпаў. Фотаздымкі не могуць пакінуць абыякавымі нікога». Марына Штрахава.
1 месца: ТАЦЦЯНА ТКАЧОВА за праект “Сезоны Веры”. «Жыццё імклівае, праляціць – не азірнешся. Тані ўдалося распавесці пра цяжкі лёс сваёй гераіні праз рэчы з ейнай шафы. Як проста і адначасова трапна, прыгожа і шчыра. Як тонка і па-жаночы». Сяргей Лескець.
“Выстава / фотапраект года”
3 месца: «Родны склон», ДЗІНА ДАНІЛОВІЧ, УЛАДЗІМІР ПАРФЯНОК, АЛЕНА ПРАТАСЕВІЧ
2 месца: Петр Таранда. «Мірны час» АЛЕНА ПРАТАСЕВІЧ.
1 месца: «59/82. Адкрытыя звесткі беларускай фатаграфіі» ГАННА САМАРСКАЯ, АНТАНІНА СЦЕБУР . «Тое, што даўно павінна было здарыцца. Мы не можам казаць пра беларускую фатаграфію, не ведаючы яе гісторыі. Велізарная падзяка за гэты сацыялагічны праект». Леся Пчолка.
“Куратар / куратарская група года”
3 месца: «Сава Сіўко (1888–1978). Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя з дня нараджэння» НАДЗЕЯ САЎЧАНКА.
Выстава Сяргея Шабохіна «18/практыкі падпарадкавання» ГАННА ЛОК. «Выстава ў «Сталоўцы» – пра нашыя страхі, выхаванне. Усё, што адбывалася вакол, яшчэ раз паказвае, наколькі свабода – нешта неістотнае для беларускай дзяржавы. Але выстава ўсё роўна адбылася ў ідэальнай форме. Важная падзея / практыка непадпарадкавання». Леся Пчолка.
2 месца: «Zbor in Progress» АНДРЭЙ ДУРЭЙКА, МАКСІМ ТЫМІНЬКО.
1 месца: «Месяц фатаграфіі ў Мінску – 2018», «Non-fashion» ДЗІНА ДАНІЛОВІЧ. «Курыраваць выставу для галоўнай фатаграфічнай падзеі ў Беларусі – выклік. Розная фатаграфія, розныя формы і розныя пляцоўкі – неймаверная праца, якая дзейнічае і раскрывае галоўнае: тэму Месяца фатаграфіі – «Юбілей». Юлія Ваўчок
“Публікацыя года (кніга, артыкул, эсэ)”
3 месца: «Найлепшы бок» калектыў ВЕХА. «Архіўныя фотаздымкі з розных куткоў Беларусі дэманструюць багацце і разнастайнасць беларускай культуры. Гэтая кніга павінна быць у кожная раённай бібліятэцы. Ды і з выставай было б добра праехацца па рэгіёнах». Наталля Халанская.
2 месца: Каталог Юрыя Васільева «Служыць фатаграфіі», рэдактарка ВОЛЬГА САСНОЎСКАЯ.
1 месца: «Колер Беларусі». МІХАЛ АНЕМПАДЫСТАЎ, рэдактар Валянцін Акудовіч. Кніга, важная не толькі для фатаграфіі, але і для беларускай гісторыі. Кніга, праз якую можна знайсці і абудзіць сваю беларускасць». Юлія Ваўчок
“За ўнёсак у развіццё беларускай фатаграфіі”: Галерэя NOVA
«Унікальны праект, які не мае аналагаў у Беларусі ў галіне творчай фатаграфіі. Цягам многіх гадоў аўтарская група ўважліва назірала, аналізавала, папулярызавала аўтарскую фатаграфію і стварала асяроддзе для яе развіцця». Сяргей Кажамякін.
Прэмія Бюро Месяца фатаграфіі ў Мінску аб’яўлена ў 2016 годзе ў якасці штогадовага мерапрыемства, якое дапамагае фіксаваць значныя падзеі ў галіне беларускай фатаграфіі.