Усход – справа тонкая… Але цікавая
Дагестан, Чачэнская рэспубліка, Паўночная Асеція… Тры каўказскія рэгіёны, якія трапляюць у зводкі навінаў часцей за іншыя. Добрыя весткі адтуль прыходзяць вельмі рэдка, а вось выбухі, забойствы і іншыя злачынствы — для гэтых мясцін справа калі не паўсядзённая, то не выключная.
У Дагестан я трапіла па запрашэнні Расійскага саюзу журналістаў (СЖР) і Саюзу журналістаў Дагестана. У Махачкале праходзіла першая сустрэча маладых лідэраў арганізацый трох суседніх рэгіёнаў. Запрасілі падзяліцца вопытам аналагічнай дзейнасці БАЖ.
Пазбавіцца адчування небяспекі ў Махачкале, дзе адбылася сустрэча журналістаў, так і не атрымалася. Горы, мора, сонца, салодкія дыні і іншыя прыкметы мірнага жыцця — нібыта на месцы, але гатэль, да прыкладу, ахоўваюць аўтаматчыкі. Побач з брамай, між раскідзістых дрэваў —
Назвы мясцовых гарадоў для вуха гучаць зусім не лагодна: Каспійск — сумнавядомы тэрактам на 9 мая 2002 года, калі падчас параду загінулі і пацярпелі дзясяткі мірных жыхароў, ён жа — месца, дзе на цагляных заводах трапляюць у рабства сотні людзей з розных краін былога Саюзу. Буйнакс, Махачкала…
Куды трапіла, канчаткова разумею, калі разам з маладымі журналістамі рэгіёну абмяркоўваем, якія б акцыі і кампаніі яны маглі зладзіць у найбліжэйшай перспектыве. Зразумела, акцыі павінны быць скіраваныя на рашэнне мясцовых праблем.
«Штогод у кране дзесяткі людзей гінуць на супрацьпяхотных мінах, сотні чалавек застаюцца калекамі, і ўсё таму, што да сёння не вырашана праблема іх абясшкоджання, — дзеліцца сваім болем чачэнец Саід. — Маўляў, няма такога досведу ў вайскоўцаў, тэхналогію трэба распрацоўваць. Хоць тыя ж вайскоўцы едуць на Балканы і там з поспехам вырашаюць гэткія ж задачы».
«А сярод нашай дагестанскай моладзі ўсё больш распаўсюджваюцца экстрэмісцкія ідэі. Калі зараз не возьмемся за гэтую праблему, не знойдзем яе карані, заўтра яшчэ ў горшай сітуацыі будзем», — кажа Зульфія.
Семінар вядзем разам з маладым дарадцам старшыні СЖР Раманам Сярэбраным. Ловім разгубленыя погляды адзін аднаго. Да такога не былі падрыхтаваныя. Абарона гістарычных помнікаў — знаёма. Прыцягненне ўвагі да стану навакольнага асяроддзя — калі ласка. Журналісцкія акцыі салідарнасці — з гэтым дапаможам. А вось складанне карт мінных палёў, барацьба з тэрарызмам і экстрэмісцкімі думкамі ў галавах маладзёнаў… Выбіраем за лепшае слухаць…
Тое, што чуем, спараджае ў галаве толькі адну думку: «Усход — справа тонкая». Нават дзіўная. І журналісту з іншай краіны, з іншай культуры працаваць у гэтых мясцінах будзе вельмі нялёгка. Бо побач з дэмакратычнымі каштоўнасцямі і
Узяць, да прыкладу, нашэнне хустак. Саід жыве і працуе ў Грозным. Аднойчы яго газета змясціла на сваіх старонках артыкул пра наведванне горада дэлегацыяй з еўрапейскай краіны. Апублікавалі фотаздымак, на якім сярод іншых была і жанчына — удзельніца той дэлегацыі. Зразумела, хусткі на галаве ў яе не было. У такім выглядзе газету проста забаранілі друкаваць, і давялося тэрмінова ў фоташопе дамалёўваць еўрапейцы гэты галаўны ўбор.
«Традыцыя, — тлумачыць Саід. — У Рамзана жонка хустку носіць, дык чаму іншыя не павінны?»
Усход — справа тонкая…
Як працаваць з маладымі лідэрамі? БАЖ падзяліўся досведам з Саюзам журналістаў Расіі