Упершыню за 44 гады: у «Вясёлкі» — новы галоўны рэдактар
Замест нязменнага на працягу чатырох дзесяцігоддзяў Уладзіміра Ліпскага ў часопіс для малодшых школьнікаў прыйшла Анастасія Радзікевіч. Інфармацыю пра гэта заўважыла "Зеркало".
Часопіс для малодшых школьніккаў «Вясёлка» быў заснаваны ў 1957 годзе. У 1978 годзе яго галоўным рэдактарам стаў Уладзімір Ліпскі і працаваў на гэтай пасадзе на працягу 44 гадоў.
З 6 нумара 2022 года яго замяніла публіцыст Анастасія Радзікевіч.
Да гэтага яна працавала намеснікам галоўнага рэдактара гэтага ж часопіса, а таксама галоўным рэдактарам глянцавага часопіса для дзяцей пра свет моды, культуры і навукі DOMiK.
— У чэрвеньскім нумары — сустрэчы з Анатолем Грачанікавым, пра якога расказвае Ірына Буторына, песня «Ластаўка» (музыка Ніны Сакаловай, словы Міхася Пазнякова), верш пра ластаўку Уладзіміра Цануніна, чарговы раздзел з кнігі Уладзіміра Ліпскага пра нашу Айчыну — «Камянец», казка Уладзіміра Ягоўдзіка «Заяц і тыгр», верш пра тыгра Змітрака Марозава «Верце ці не верце», казка Генадзя Аўласенкі «Чаму ў лесе нельга з Агеньчыкам сябраваць», кароткі расповяд пра нядаўна выдадзеную аповесць класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага «Насцечка» (кніга выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда»). У нумары — шмат розных рэбусаў, загадак, ёсць прымаўкі і прыказкі. А на чацвёртай вокладцы часопіса — верш Анатоля Грачанікава ( у 1976 — 1978 гг. ён быў галоўным рэдактарам «Вясёлкі») «Развітанне»: «Бывай, бывай, дзіцячы сад! / Ужо нас кліча школа./ З нас сёння кожны вельмі рад/ І трошкі невясёлы…», — піша газета «Звязда».
Чытайце яшчэ:
Як Георгія Станкевіча спрабавалі двойчы асудзіць за публікацыю, якой ён не рабіў
Міколу Маркевічу прысудзілі 10 содняў арышту
З‑за мяжы перастаў адкрывацца сайт спартыўнага выдання «Прэсбол»