Улады прызналі лагатып БАЖ экcтрэмісцкім. Але нават не змаглі правільна напісаць яго
Разам з тым мы просім калег не захоўваць матэрыялы з нашым лагатыпам. Часова.
Рекомендации по безопасности коллег в связи с признанием БАЖ «экстремистским формированием»
Сайт, сацсеткі і лагатып Беларускай асацыяцыі журналістаў улады ўнеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Хоць нават тут не змаглі напісаць без памылкі: «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫАЦЫЯ ЖУРНАЛIСТАЎ» паведамляецца ў рашэнні.
Калі з сацсеткамі ўжо даўно ўсё зразумела — ад пачатку сакавіка 2023 года БАЖ і так лічыцца экстрэмісцкім фармаваннем — то прызнанне экстрэмісцкім лагатыпа раней зарэгістраванай і папулярнай арганізацыі — важная інфармацыя.
Цяпер за захаванне любых матэрыялаў з лагатыпам БАЖ у Беларусі пагражае адміністрацыйная адказнасць. Толькі справа ў тым, што лагатып БАЖ захоўваецца на дакументах журналісцкай арганізацыі ў дзясятках дзяржаўных устаноў і ведамстваў, у архівах, на нататніках, на афіцыйна выдаваным раней часопісе БАЖ «Абажур» і многіх розных месцах.
Безумоўна, новыя нападкі на БАЖ — гэта працяг палітычнага ціску на арганізацыю і незалежных журналістаў за нашу працу.
Разам з тым БАЖ настойліва просіць усіх калег захоўваць спакой, уважліва праверыць і вынесці са свайго жылля і офісаў у Беларусі любыя рэчы з лагатыпам арганізацыі. Часова. Мы абавязкова вернем іх на пачэсныя месцы.
БАЖ. Трымайся праўды!
Падтрымаць БАЖ праз Patreon (для тых, хто не ў Беларусі)