• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады прызналі «экстрэмісцкім» кантэнт старонак «Новага Часу»,  «Брестской газеты», «Белсата» і іншых медыяў

    Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла спіс інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі. У яго дадалі яшчэ некалькі старонак у сацсетках, афіляваных з незалежнымі выданнямі. А таксама старонку ў Facebook віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай.

    • 7 лютага суд Пінскага раёна і горада Пінска Брэсцкай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» групу «Новы Час/ Novy Čas» у сацыяльнай сетцы Face­book

    • 6 лютага суд Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай» старонку ў Insta­gram з адрасам @hajtaktv, што належыць тэлеканалу «Белсат».

    • 8 лютага суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці пастанавіў прызнаць «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй Insta­gram-акаўнт «voice_of_belarus» і яго лагатып; акаўнт у Face­book «Infor­ma­tion­sstelle Belarus 2023» і яго лагатып; YouTube-канал «Voice_of_Belarus» і лагатып канала. Voice of Belarus — гэта сетка медыярэсурсаў, створаных у 2020 годзе для асвятлення на замежных мовах пратэсных падзей у Беларусі, а таксама навін палітычнага жыцця ў краіне.

    • 13 лютага суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкім» змест інтэрнэт-рэсурса ZNADNIEMNA.PL por­tal infor­ma­cyjno-pub­l­i­cysty­czny Polakow na Bialorusi.

    «Гэта ўжо другі раз, — адкаментаваў занясенне рэсурса ў «экстрэмісцкі спіс» рэдактар выдання Анджэй Пісальнік. — Першы раз, калі гэта яшчэ быў сайт Саюза палякаў на Беларусі, яго прызналі экстрэмісцкім у студзені 2022 года».

    • 31 студзеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў «экстрэмісцкімі» сайты з назвай УНИАН  і ідэнтыфікатарамі  www.unian.net і www.unian.ua, групу ў Теlе­gram пад назвай «УНИАН — новости Украины | война», групу ў Теlе­gram  «УНИАН Chat», старонку ў у сацсетцы Face­book з назвай «УНIАН» і старонку ў Х (Twit­ter) з  назовам «unian». УНИАН — гэта ўкраінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва. Медыя паведамляе навіны з Украіны і з усяго свету.

    • 8 лютага 2024 года суд Пінскага раёна і горада Пінска прызнаў «экстрэмісцкай» старонку «Настоящая Беларусь» у сацсетцы Face­book, якую ў 2019 годзе стварыла віцебская відэаблогерка Алена Янушкоўская.  Першыя відэаролікі яна здымала у вёсцы Суйкава, дзе жыла яе маці, і запрашала Аляксандра Лукашэнку прыехаць і паглядзець, як нялёгка жывуць людзі ў сельскай мясцовасці. У 2020 годзе асвятляла грамадскія пратэсты. Яе каля дзясятка разоў затрымлівалі і судзілі «за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Улады завялі супраць Алены Янушкоўскай і крымінальную справу — «за абразу прэзідэнта». Відэаблогерка была вымушаная з прычыны пераследу пакінуць Беларусь.

    Чытайце яшчэ:

    Нармалізацыя як умова выжывання. Што цяпер асвятляюць «перафарматаваныя» выданні

    Суд у Брэсце надаў экстрэмісцкі статус незалежнаму сайту і акаўнтам мясцовых СМІ ў сацсетках

    «Спадзяюся, ў яе атрымаецца». Ксеніі Луцкіной за кратамі споўнілася 40

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці