• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Украінскія памежнікі не пусьцілі ў краіну дырэктара менскага карпункту тэлеканалу НТВ

    13 сьнежня ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» украінскія памежнікі не пусьцілі ў краіну дырэктара менскага карпункту расейскага тэлеканала НТВ Сяргея Савіна, які прыляцеў зь Менску.

    На сайце НТВ Савін паведаміў:

    «Мы прыляцелі сёньня ў «Барыспаль» раніцай, у палове на дзясятую па маскоўскім часе. Далей — штатная працэдура праходжаньня кантролю. Адразу заявілі, хто мы, што мы, якія мэты, на колькі прыехалі ва Ўкраіну, што зьбіраемся рабіць. Былі заяўлены тэмы: расьсьледаваньне забойства Паўла Шарамета, актывізацыя газавых перамоваў паміж Расеяй і Ўкраінай, абяцаны прэзыдэнтам Зяленскім абмен палонных і магчымае спыненьне агню на лініі судакрананьня.

    Аддалі дакумэнты, усё праходзіла ветліва, дыпляматычна. Затым запрасілі да адказнай асобы, вось такое было ўручана рашэньне: адмова ў перасячэньні дзяржаўнай мяжы на ўезьдзе ва Ўкраіну. Прычына афіцыйная: я не змог пацьвердзіць мэту заплянаванага знаходжаньня тут».

    Сяргей Савін ў 2014 годзе быў узнагароджаны мэдалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені «за аб’ектыўнае асьвятленьне падзей у Крыме».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці