• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Украінская журналістка выйграла суд супраць фігуранта свайго расследавання, які публічна яе зневажаў

    Прадпрымальнік Раман Багмут, пра якога журналістка Марына Коўбан вяла расследванне, пісаў у Фэйсбуку абразлівыя словы на яе адрас. Суд абавязаў яго абвергнуць каментары, але не падтрымаў пункт аб маральнай кампенсацыі.

    Рэдактарка выдання «Сектор життя» Марына Коўбан выйграла суд аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Падставай для пазову сталі абразлівыя каментары ў Face­book, якія тычыліся яе прафесійнай дзейнасці, паведамляе сайт «Жанчыны ў СМІ».

    Рашэннем Броварскага гарадскога раённага суда Кіеўскай вобласці суд абавязаў адказчыка абвергнуць абразлівыя словы на адрас журналісткі, але не падтрымаў пункт аб маральнай кампенсацыі.

    У 2021 годзе Марына Коўбан падала ў суд з‑за абразлівых каментараў бізнэсмена Рамана Багмута, якія ён напісаў у Face­book.

    «Самае мяккае, з таго, што было, — гэта журнашл*ха. Такіх каментароў было шмат. Праз некалькі дзён гэты пост і каментары былі выдалены. Мяркуючы па ўсім, гэта зрабілі адміністратары групы. Але мае сябры паспелі зрабіць скрыншоты», — распавяла журналістка.

    Падставай для абразлівых выказванняў стала расследаванне выдання, якое тычылася праблемнага будаўніцтва ў Броварах. Багмут з’яўляецца ўладальнікам участка, дзе вялося гэтае будаўніцтва.

    Марына Коўбан асабіста сустракалася са сваім апанентам падчас судовых працэсаў аб прыналежнасці кватэр герояў яе расследавання. Багмут, па словах журналіста, ужыў тыя ж абразы, што і ў каментарах, у жывым эфіры, у прысутнасці сведкаў.

    29 жніўня 2022 года суд абавязаў адказчыка не пазней за пяць дзён з моманту ўступлення рашэння ў законную сілу абвергнуць распаўсюджаную ім інфармацыю. У Face­book ён павінен быў паведаміць, што размясціў непраўдзівую інфармацыю, якую суд прызнаў парушаючай права на павагу да гонару, годнасці і недатыкальнасці дзелавой рэпутацыі журналіста.

    Суд не падтрымаў пункт аб маральнай кампенсацыі ў памеры 150 тысяч грывен. Аднак адказчык павінен заплаціць судовы збор у памеры 4086 грывен.

    Паводле Марыны Коўбан, Раман Багмут дагэтуль не выканаў рашэнне суду. Ён паведаміў выканаўчай службе, што не зрабіў абвяржэння, бо выдаліў сваю асабістую старонку ў Face­book. Зараз выканаўчая служба наклала арышт на рахункі адказчыка, паведаміла журналістка.

    На думку Марыны Коўбан, журналістам, асабліва журналісткам, якія часта сутыкаюцца з абразамі, важна не маўчаць і адстойваць свае правы.

    «Трэба выразна казаць, што ніхто не мае права прыніжаць іншага. Калі мы вырашылі падаць у суд, то зразумелі, што ў нас такіх спраў няма. І ўвогуле спраў з журналістамі вельмі мала. Ёсць справы па ўмяшанні ў журналісцкую дзейнасць, па нападах, а па слоўных абразах няма. Суддзі часта адмаўляюць журналістам на працэсе, бо такой практыкі няма. Але так быць не павінна, таму мы вырашылі стварыць прэцэдэнт», — кажа Марына Коўбан.

    Чытайце яшчэ:

    Штучны інтэлект пакуль не заменіць журналістаў, затое можа ім дапамагчы. Даем лайфхакі

    У Кіеве прыпынілі суд па справе Паўла Шарамета: фігуранты на вайне, прысяжныя з’ехалі за мяжу

    ЛІЧБЫ ГОДА. Пераслед журналістаў і медыя ў 2023 годзе

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці