• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Украінскага журналіста Міколу Балабана затрымалі, бо зблыталі з яго поўным цёзкам з «Інфармнапалма»

    Украінскі журналіст, выдаваец «The Village Украіна» Мікалай Балабан патлумачыў, за што яго ўчора забірала з гатэля мінская міліцыя.

    Украінец прыехаў у Беларусь на форум Медыяменеджмент & IT. Раніцай да яго прыйшла міліцыя, але праз шэсць гадзін Балабана ўсё ж вызвалілі.

    «Каля 4–5 раніцы я пачуў стук у дзверы майго гасцінічнага нумара. Падумаў, што нехта з гасцей пераблытаў нумары і грукае ў мой. Калі адкрыў, адзін з міліцыянтаў спытаў «Мыкола Балабан»? Адразу зразумеў, што не пераблыталі і канкрэтна за мной. Мне паведамілі, што трэба праехаць з імі. Папрасілі апрануцца і ўзяць дакументы. Спытаў у іх, што з астатнімі рэчамі. Яны адказалі, што няхай застаюцца, пасля возьмеш. Спытаў у чым прычына. Сказалі, што ў іх распараджэнне даставіць мяне ў пастарунак. Падстава — нібыта забарона на ўезд у Беларусь ці ў Расію. Але дакладна не могуць сказаць і наогул гэта будзе распавядаць міграцыйная служба, — расказаў ён у інтэрв’ю «The Vil­lage Беларусь».

    Па словах Балабана, яго адправілі спачатку ў пастарунак, пасля перавезлі ў раённае аддзяленне.

    Урэшце прадстаўнік міграцыйнай службы паведаміў, што Балабану забаронены ўезд.

    «Гэты прадстаўнік патэлефанаваў кудысьці, каб удакладніць пра форму апавяшчэння мяне пра тое, што мне трэба пакінуць краіну цягам трох дзён, але там яму паведамілі, што адбылася памылка. Што ўезд забаронены не мне, а майму цёзку, іншаму Мікалаю Балабану, які нарадзіўся са мной у адзін дзень. Пасля гэтага мяне адпусцілі», — расказаў журналіст.

    Ва ўкраінскай медыяпрасторы ёсць яшчэ адзін Мікалай Балабан, які працуе ў праеце «Інфармнапалм», што выкрывае расійскую агрэсію ва Украіне. Найхутчэй, міліцыя паблытала журналістаў.
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці