• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Удзельнікі праекта “Медыядыялог дзеля дэмакратыі і міру” наведалі Грузію і Арменію

    З 29 жніўня па 7 верасня Тбілісі і Ереван прымалі ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі “Медыядыялог дзеля дэмакратыі і міру” пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны. Асноўная мэта праекта — пазнаёміць маладых журналістаў з розных краін (Арменія, Беларусь, Германія, Грузія, Украіна), паказаць ім культуру гэтых краін.

    Першы этап сустрэчы праходзіў у Тбілісі на базе Cau­ca­sus Uni­ver­si­ty. Там маладыя журналісты вучыліся мантаваць відэа, здымаць блогі, дыскутавалі на важныя для рэгіёна Каўказу тэмы. А сонечная Грузія ды шыкоўны горад Тбілісі зачаравалі ўсіх удзельнікаў праекта.

    Наступным прыпынкам была сталіца Арменіі — Ереван. Тут для ўдзельнікаў было падрыхтавана шмат цікавых сустрэч з мясцовымі журналістамі, студэнтамі і дэканам Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта, прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў Арменіі.  Былі і вандроўкі па старажытных мясцінах Арменіі.

    P.S. Беларусь удзельнічае ў гэтым праекце з 2016 года, нашу краіну прадстаўляе ГА «БАЖ». Было б файна, каб у будучым адзін з этапаў гэтага праекта прыняла Беларусь.

    P.P.S. Інфармацыю пра адукацыйныя магчымасці, магчымасці азнаямляльных паездак для журналістаў шукайце ў рубрыцы «Конкурсы і навучанне».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці