• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Удаве Барадуліна адключылі святло. У яе запазычанасць 917 рублёў — ГРОШЫ САБРАЛІ

    Жонка Рыгора Барадуліна — Валянціна, апынулася ў цяжкай сітуацыі. У яе запазычанасць за святло — 917 рублёў, з-за чаго святло ў кватэры адключылі. Cтановішча ўскладняе тое, што ў кватэры стаіць электрапліта і жанчына не можа нават прыгатаваць сабе ежу.

    Зараз актывісты збіраюць грошы на дапамогу жанчыне і пагашэнне запазычанасці. Усё ж такі Валянціна Барадуліна толькі нядаўна справіла сваё 80-годдзе, і ўжо пяць гадоў, як сышоў яе муж. 

    Знаёмая Валянціны Барадулінай — Эла Гарэцкая — гэтыя дні носіць Валянціне Міхайлаўне гарачую ежу і ўсяляк дапамагае. Яна ж каардынуе сітуацыю з запазычанасцю і кантактуе з энергазбытам: 

    “Спадарыня Валянціна сябе дрэнна адчувае. Яна фактычна чатыры гады сядзіць дома, амаль нікуды не выходзіць. Прычыны ў першую чаргу медычныя і псіхалагічныя. Пасля смерці свайго мужа [ён памёр у сакавіку 2014-га] яна перажывае вялікі смутак”, — распавяла Еўрарадыё Эла Гарэцкая.

    Запазычанасць у 917 рублёў збіралася не адзін год. Нават калі лічыць, што ў месяц яна павінна плаціць 20 рублёў за святло, то вынікае, што за яго не плацілі амаль чатыры гады. Па словах Элы Гарэцкай, усе платы па камунальных паслугах выконвала ўнучка Валянціны і Рыгора Барадуліных — Дамініка:

    “Яна знаходзіцца ў дэкрэце, даглядае 2,5‑гадовае дзіця. Фактычна маладая мама, мае турботы па доглядзе дзіцяці. Маладая, нявопытная, глядзіць дзіця і мужа. Можа, нешта ўпусціла. Мы не павінны ўдавацца ў крытыку маладой жанчыны. Найперш трэба дапамагчы Валянціне Міхайлаўне”, — тлумачыць Эла Гарэцкая.

    Журналіст Глеб Лабадзенка ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку прапанаваў заплаціць любому ахвочаму за святло не ўстаючы з канапы.

    Напрыканцы для стала зразумела: дзякуючы неабыякавым людзям ГРОШЫ САБРАЛІ! Дзякуем кожнаму, хто далучыўся!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці