• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Участковы шукае журналістку Ларысу Шчыракову ў «Аднакласніках» і праз тэлефанаванні непаўнагадоваму сыну

    За апытанку ўчастковы з Гомеля шукае журналістку Ларысу Шчыракову ў "Аднакласніках" і праз тэлефанаванні непаўнагадоваму сыну.

    Апытаннем жыхароў Гомеля на тэму: «Хто ці што спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі?», якое правяла журналістка-фрылансер, сябра ГА «БАЖ» Ларыса Шчыракова, зацікавіліся міліцыянты з Цэнтральнага РАУС Гомеля. Участковы міліцыянт Арцём Жаўняк праз паведамленне ў «Аднакласніках» даслаў журналістцы патрабаванне з’явіцца ў райаддзел для складання адміністрацыйнага пратакола пра незаконны збор і распаўсюд інфармацыі (арт. 23.5 КаАП).

    «Участковы Жаўняк добра вядомы ў горадзе, бо часта затрымліваў людзей і рыхтаваў на іх пратаколы. Раней ён на мабільны дасылаў смс-паведамленні. Тэлефон у мяне забралі падчас ператрусу. Дык участковы знайшоў мяне ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» і праз фэйкавы акаўнт выклікаў у міліцыю. Я напісала ў адказ, каб складаў пратаколы без майго ўдзелу. Аднак майго тлумачэння яму, відаць, было замала. Ён стаў тэлефанаваць майму непаўнагадоваму сыну і дапытвацца, дзе маці. Тэлефанаваў двойчы: адзін раз, калі сын быў ў школе, другі — калі ён толькі рыхтаваўся да заняткаў. Гэта новая спроба ціску на мяне за маю прафесійную дзейнасць, прычым самым непрыстойным спосабам — праз дзіця. Сын палохаецца тэлефанаванняў з міліцыі», — кажа Шчыракова.

    24 траўня ў другой палове дня суд Цэнтральнага раёна мае разгледзець два адміністрацыйныя пратаколы  ў дачыненні  да Ларысы Шчыраковай за нібыта незаконны выраб  і распаўсюд прадукцыі СМІ

    Журналістку Ларысу Шчыракову шмат разоў затрымлівалі і штрафавалі за нібыта незаконны збор і распаўсюд інфармацыі, асабліва, калі рэпартаж ці апытанка з’яўляліся на спадарожнікавым тэлеканале «Белсат»,  які транслюе беларускамоўныя перадачы з Польшчы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці