У Воршы пасьля «Маршу недармаедаў» затрымалі журналістаў (Абнаўляецца)
Пасьля акцыі супраць «дэкрэту пра дармаедаў» у Воршы затрыманыя журналістка Радыё Свабода Галіна Абакунчык, фатограф БелаПАН Андрэй Шаўлюга і блогерка Анастасія Пілюгіна — іх завезьлі ў аршанскі РУУС.
Пазьней міліцыя спыніла машыну з журналістамі «Белсату», на аператара Аляксандра Баразенку склалі адміністрацыйны пратакол. Група «Белсату» накіравалася ў РУУС, спрабавала ўзяць у будынку камэнтар у затрыманага Паўла Севярынца — у выніку міліцыя ў жывым эфіры затрымала і Баразенку, і журналістку Кацярыну Бахвалаву. Прычыны іх затрыманьня не названыя.
У выніку Аляксандра Баразенку пакаралі штрафам 23 рублі і на яго складзены пратакол, за тое што аўтамабіль стаяў на праезнай частцы.
Супраць незалежных журналістак Галіны Абакунчык і Кацярыны Бахвалавай складзены адміністрацыйныя пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Да суда яны застануцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Пасля затрымання міліцыянты доўгі час вялі разбіральніцтва і ўрэшце рэшт склалі на карэспандэнтак адміністрацыйныя пратаколы. Паводле супрацоўнікаў міліцыі, да суда журналісткі застануцца за кратамі.
Суд Аршанскага раёна і г. Орша знаходзіцца па адрасе: вул.Савецкая, 5.
У які час дакладна пачнуцца судовыя працэсы невядома, сам суд працуе ад 9 гадзіны раніцы.