У Вольгі Быкоўскай арыштавалі пральную машыну і тостар ФОТАФАКТ
17 красавіка 2020
Грамадская актывістка, сябра руху «За свабоду» Вольга Быкоўская паведаміла ў сваім фэйсбуку, што ў яе арыштавалі пральную машыну і тостар.
«Судовы выканаўца арыштавала нашу пральную машыну і тостэр. Беларуская палітыка і наступствы ўдзелу ў акцыях, яны і такія», — напісала яна.
Вольга ўдакладняе, што за снежаньскія акцыі пратэсту яна «вінная» дзяржаве 685 рублёў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia