У Віцебску распачалі справу за абразу прадстаўнікоў улады “Вконтакте”
Паводле паведамлення УУС Віцебскага аблвыканкама, 35-гадовы жыхар горада абразіў старшыняў гарвыканкама і аблвыканкама.
У каментарах да паведамлення пра будаўніцтва новага басейна і лядовага палаца ў адным з віцебскіх паблікаў пад псеўданімам “Оля Іванова” мужчына напісаў: “Давайте макрушника наймём и завалим этих …”. А таксама ўжыў некалькі слоў, якія прадстаўнікі ўладаў палічылі абразлівымі і звярнуліся ў міліцыю.
Заява ад супрацоўніка гарвыканкама паступіла ў міліцыю ў красавіку гэтага года. У траўні на аўтара каментара завялі крымінальную справу паводле артыкула 369 (“Абраза прадстаўніка ўладаў у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў”). Яму пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх прац, або штраф ці арышт на тэрмін да 6‑ці месяцаў, ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.