• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Віцебску прысудзілі два штрафы за рэпосты ў Facebook

    Пастановы пра штрафы вынес адзін і той жа суддзя, і рэпосты былі падобнага зместу, а вось памеры штрафаў — розныя.

    Суд Першамайскага раёна Віцебска 23 студзеня разгледзеў адміністрацыйныя справы, распачатыя супраць Наталлі Спірыдонавай і Таццяны Севярынец. Абедзьве размясцілі на сваіх старонках у Face­book рэпосты абвестак пра акцыю супраць паглыбленай інтэграцыі, якая прайшла ў Віцебску 29 снежня 2019 года.

    Суддзя Міхаіл Юрчанка расцаніў гэта як заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і прызначыў

    Наталлі Спірыдонавай штраф памерам 25 базавых велічынь (675 рублёў), а Таццяне Севярынец  — 30 базавых велічынь (810 рублёў) паводле ч.1 артыкула 23.34 КаАП.

    Чаму памер штрафаў не супадае, суддзя не патлумачыў. Парадак разгляду адміністрацыйных спраў быў аднолькавы, але Таццяна Севярынец хадайнічала пра адвод суддзі, бо ў прынцыпе не давярае беларускай судовай сістэме.  Адвод быў адхілены, а вынікі двух працэсаў аказаліся розныя.

    Раней у Віцебску ўжо быў прэцэдэнт, калі карыстальніка сацыяльных сетак аштрафавалі “за заклікі на несанкцыянаваныя акцыі”. 26 снежня суд Віцебскага раёна пакараў штрафам Аляксея Прохарава, які зрабіў рэпост аб’явы пра мінскія акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі. Але штраф быў значна меншы — 5 базавых велічынь (126 рублёў)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці