• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Таліне затрымалі мужчыну, які закідаў яйкамі расійскае пасольства. Імаверна, гэта журналіст Аркадзь Бабчанка

    У ноч на 30 ліпеня паліцыя Таліна затрымала мужчыну, які кінуў яйкі ў сцяну пасольства Расіі, піша Delfi са спасылкай на праваахоўнікаў. У паведамленні прэс-службы паліцыі гаворыцца, што мужчыну затрымаў патруль, супраць яго распачатая справа, аднак не ўдакладняецца, якая, піша «Наша Ніва».

    Імя затрыманага ў паведамленні не называецца, аднак удакладняецца, што ён 1977 года нараджэння. Расійскі актывіст Міхаіл Баранаў (4 чэрвеня ён выходзіў падчас акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага ў Вільні з плакатам «Навальністы — латэнтныя рашысты») паведаміў, што затрыманы — журналіст Аркадзь Бабчанка.

    Сам Бабчанка ўвечары 30 ліпеня апублікаваў сваё фота ў паліцэйскай машыне і подпіс: «Эстонскія чайкі ляцяць над нашай зонай… а ў турме цяпер вячэра. Добрай ночы. Вечар у хату».

    З Расіі Бабчанка з’ехаў у 2017 годзе і жыў ва Украіне. У маі 2018 года Служба бяспекі Украіны правяла спецыяльную аперацыю, абвясціўшы пра забойства журналіста. На наступны дзень ён з’явіўся на прэс-канферэнцыі і распавёў, што гэта была інсцэніроўка для таго, каб раскрыць замах на яго, у якім СБУ абвінаваціла расійскія спецслужбы.

    У 2019 годзе Бабчанка пакінуў Украіну праз нязгоду з уладамі, паабяцаўшы вярнуцца на танку M1 Abrams. Апошнім часам Бабчанка, мяркуючы па інфармацыі ў ягоных сацсетках, жыве ў Эстоніі.

    У студзені 2023 года МУС Расіі абвясціла Бабчанку ў вышук, а ў красавіку расійскі Мінюст унёс яго ў рэестр «замежных агентаў», нагадвае «Дождь».

    Читайте еще: 

    «Зняволеныя журналісты церпяць за прафесію». Пра што гаварылі прадстаўнікі БАЖ падчас анлайн-марафона салідарнасці

    Заяўкі па радыё, малюнкі ў камерах, лісты падтрымкі. Пра тое, што дапамагала ў няволі, распавядаюць блогеры і журналісты

    Нам не ўсё адно! Мы памятаем, што за кратамі ў Беларусі сёння 36 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці