• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Светлагорску міліцыя затрымала фрылансераў, якія здымалі на цэнтральнай плошчы спілаваныя елкі

    11 лістапада  ў  Светлагорску міліцыя затрымала журналістаў-фрылансераў Аляксея Атрошчанку і Кастуся Жукоўскага, а разам з імі і кіраўніка раённай арганізацыі  Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Сяргея Дайнеку.

    Светлагорскiя навiны. Центральная площадь: сегодня утром срезали последние ели

    На цэнтральнай плошчы горада яны разам здымалі на відэакамеру спілаваныя елкі  і арэхавыя дрэвы.  На іх месца мясцовыя ўлады збіраюцца  пасадзіць экзатычныя туі, як гэта робіцца ў іншых месцах.

    “Спачатку  да нас падышла невядомая жанчына, — апавядае  Сяргей Дайнека, —  стала лаяцца: “Што гэта апазцыя, БНФ тут робіць?”, а следам за ёй і міліцыянты патрульна-паставой службы з пытаннямі: “Чаго шуміце? Хто такія? Што робіце? Вашы дакументы?”  Мы, канечне, паказалі дакументы. Патлумачылі, што здымаем абнаўленне плошчы. Тады міліцыянты  сталі дапытвацца ў фрылансераў , ці ёсьць акрэдытацыя, дазвол на відэаздымкі?”

    Па словах Дайнекі, неўзабаве на плошчы з’явіўся яшчэ адзін міліцыянт, які назваўся маёрам Вяжэвічам, і таксама запатрабаваў дакумэнты. І зноў-такі стаў пытацца ў Атрошчанкі і Жукоўскага пра акрэдытацыю.

    Кастусь Жукоўскі

    “Дык правяралі ўжо! Ці чарга ўжо на праверку?” — пацікавіўся Жукоўскі.

    Маёр загадаў ісці за ім ў райаддзел міліцыі, які знаходзіцца побач, пры цэнтральнай плошчы.

    Першым пад запіс апыталі Дайнеку і адпусцілі. За ім з міліцыі выйшаў Аляксей Атрошчанка:

    “У мяне пад пратакол дагледзелі рэчы і склалі пратакол апытання”, — паведаміў  Аляксей Атрошчанка.

    Праз тры гадзіны з РАУСу адпусцілі і Кастуся Жукоўскага:

    “Мяне таксама апытвалі, даглядалі рэчы, але пратакол не склалі. Відаць, часу не хапіла — тры гадзіны й без таго трымалі. Я сам напісаў скаргу на грубыя паводзіны маёра і незаконнае затрыманне. Ён у міліцыі, па сутнасці, цягнуў мяне, ды так, што я сам з камерай стукаўся аб дзверы. Не правяраў дэталёва, можа, яшчэ апаратура пашкоджаная”, — сказаў службе маніторынгу ГА “БАЖ”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці