• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Слуцку 6 жніўня будуць судзіць журналістку «Новага Часу» Зінаіду Цімошак. Пратакол супраць яе перапісалі

    Зінаіду Цімошак, журналістку "Новага Часу", затрымалі ўчора ў Слуцку падчас сарванага ўладамі мітынгу кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

    Зінаіду будуць судзіць паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Пратакол перапісалі 5 жніўня з новымі фармулёўкамі.

    Журналістка «Новага Часу» Зінаіда Цімошак асвятляла падзеі ў Слуцку. Яна паспела паведаміць пра сваё затрыманне і пра тое, што яе збіраюцца «кінуць на суткі» — без лекаў (таблетак і абязвольваючых прэпаратаў), у якіх калега мае жыццёвую неабоходнасць праз цяжкую невылечную хваробу.

    Зінаіда Цімошак, архіўнае фота «Радыё Свабода»

    Зінаіда Цімошак напісала хадайніцтва, што ў зняволенні не будзе магчымасці забяспечыць для яе належныя ўмовы ўтрымання з улікам фізічнага стану, а гэта будзе прыроўнена да катаванняў.

    У выніку Зінаіду не сталі змяшчаць у ІЧУ да суда і адпусцілі, сёння яна чакае разгляду адміністрацыйнай справы.

    Суд быў прызначаны на 9.30 раніцы 5 жніўня. Спадарыня Зінаіда правяла ў будынку суда цэлы дзень, але працэс так і не адбыўся.

    Зінаіду мусяць судзіць паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Пратакол перапісалі 5 жніўня з новымі фармулёўкамі.

    «Я маю дзве копіі пратаколаў — складзены ўчора вечарам і сёння. Ва ўчорашнім пратаколе было напісана «несанкцыянаваны мітынг у падтрымку кандыдата Ціханоўскай». Супрацоўнік міліцыі сам мне сказаў, што з такой фармулёўкай немагчыма судзіць. У новым пратаколе гаворыцца пра несанкцыянаванае масавае мерапрыемства «з мэтай выказвання пратэсту супраць дзеючай улады». Напісана, што на  патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі разысціся я не рэагавала», — распавяла журналістка.

    Яна сказала, што не мела бэйджа «прэса» на вопратцы, але мела пры сабе пасведчанне пазаштатнага карэспандэнта газеты «Новы Час», якое і прад’явіла супрацоўнікам міліцыі.

    Пасяджэнне суда па адміністрацыйнай справе Зінаіды Цімошак прызначанае на 6 жніўня а 10-ай раніцы ў Слуцкім гарадскім судзе.

    Зінаіда Цімошак: Я займаюся праблемамі, калі людзі гатовыя пра іх не толькі расказваць, але і самі нешта рабіць

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці