• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Швецыі забілі 16-гадовага сына беларускага журналіста Дзмітрыя Плакса

    2 жніўня на марскім узбярэжжы ў Швецыі забіты Пятро Плакс — сын беларускага журналіста і літаратара Дзмітрыя Плакса. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода». Хлопцу было 16 гадоў.

    Як піша шведскае выданне Expressen, падлетак забіў Пятра сякерай на пляжы ў камуне Салентуна на поўнач ад Стакгольма. Пасля гэтага ён сам патэлефанаваў у паліцыю і прызнаўся ў злачынстве.

    З цяжкімі пашкоджаннямі галавы пацярпелы верталётам хуткай дапамогі быў дастаўлены ў лякарню, аднак уратаваць яго не ўдалося.

    «Ён спачатку марыў стаць піяністам-канцэртмайстрам, але потым сказаў, што будзе рабіць кар’еру эвалюцыйнага псіхолага. Пры гэтым ніколі не пакідаў фартэпіяна, працягваў іграць і браць урокі. — Пятро быў суперталенавіты: чытаў навуковыя кнігі, яму ўсё было цікава… Найлепшы хлопец на свеце — заўсёды шчаслівы і з добрым настроем», — расказаў шведскім СМІ Дзмітры Плакс.

    Незадоўга да трагедыі Пётр з мамай Вольгай 10 дзён правялі ў Менску. Малады чалавек сустракаўся з сябрамі і сваякамі, дзяліўся амбітнымі планамі.

    Дзмітры Плакс — пісьменьнік, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся ў Менску. З жонкай Вольгай пераехалі ў Стакгольм, дзе Дзмітры заснаваў беларускую службу «Радыё Швецыя». Сябар Саюза пісьменнікаў Швецыі і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае глыбокія спачуванні калегу. Нашы сэрцы разам з Вамі, Дзмітрый…

    «У мяне тры начальнікі, і яны ўсе начальніцы». Дзьмітры Плакс пра падкасты і фэмінісцкі ўрад

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці