• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У розных краінах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў ФОТА

    29 кастрычніка, у 86-ю гадавіну расстрэлу ў Мінску 132 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх былі дзясяткі паэтаў і пісьменнікаў, у многіх краінах, дзе ёсць беларускія дыяспары, прайшлі традыцыйныя мерапрыемствы пад агульнай назвай «Ноч расстраляных паэтаў». Калегі з «Нашай Нівы» сабралі фота– і відэаматэрыялы толькі пра некаторыя з іх.

    Бельгія

    У Беларускай грэка-каталіцкай (уніяцкай) царкве ў Антверпене прайшла памінальная малітва за душы расстраляных прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай і творчай інтэлігенцыі ў засценках НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка.

    Пасля Боскай літургіі адбылася імпрэза, прысвечаная забітым пісьменнікам і паэтам, з чытаннем іх твораў.

    Літва

    Асноўнае мерапрыемства прайшло ў Вільні. Імпрэза адбывалася ў скверы ля Музея акупацыі. На сцэне выступалі музыкі, літаратары, журналісты, дыпламаты, грамадскія дзеячы, гучалі вершы рэпрэсаваных паэтаў. Гледачы маглі пагрэцца ды пачаставацца гарачымі напоямі ў намёце насупраць сцэны.

    А шостай вечара пачалося мерапрыемства на Ратушнай плошчы, арганізаванае НКА «Дапамога». На прыступках віленскай ратушы запалілі 132 свечкі, каб ушанаваць памяць 132 прадстаўнікоў беларускай эліты, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Ля мікрафона выступалі былыя палітвязні і іх сваякі, прадстаўнікі «Дапамогі».

    Таксама ў гэты дзень беларусы сабраліся ў Коўне.

    Польшча

    У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адбылася літаратурна-тэатральная імпрэза ад «Купалаўцаў», на якой яны прачыталі вершы расстраляных паэтаў, а таксама прайшла лекцыя гісторыка Алеся Смаленчука «Беларусь (не)расстраляная». 

    Вольны хор у гэты дзень у варшаўскім касцёле Святога Аляксандра выканаў песні паводле твораў забітых бальшавікамі Алеся Дудара, Цішкі Гартнага і Міхася Чарота, рэпрэсаваных Міколы Куліковіча, Наталлі Арсенневай, Міколы Равенскага, Міхася Кавыля, Дзмітрыя Верасава, Вольгі Бурнос, Сяргея Новіка-Пеюна і іншых.

    Швейцарыя

    Ушанавалі памяць расстраляных беларускіх творцаў сябры беларуска-швейцарскага аб’яднання RAZAM. Сярод іншых на мерапрыемстве прысутнічалі БЧБ-нявеста Іна Зайцава і былая палітзняволеная журналістка Вольга Класкоўская.

    Чытайце яшчэ:

    Анджэй Пачобут застаецца без неабходных яму лекаў і знаходзіцца ў ізаляцыі

    «Я адрозніваю, дзе прапаганда, а дзе праўда. Тады мне варта паступаць на журфак БДУ?» На складанае пытанне адказвае Глафіра Жук

    «Вся страна сейчас живет так, как годами жили пострадавшие от домашнего насилия». Большой разговор с Ольгой Горбуновой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці