• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Расіі анансавалі значнае запаволенне працы YouTube

    Хуткасць загрузкі YouTube на камп’ютарах расіян можа знізіцца да 40% да канца гэтага тыдня і да 70% — да канца наступнага, заявіў кіраўнік думскага камітэта па інфармацыйнай палітыцы Аляксандр Хінштэйн, якога цытуе РБК.

    Фота: pexels.com

    Паводле дэпутата, уведзеная мера пакуль не закране прагляду YouTube з тэлефона.

    «Дэградацыя» YouTube — вымушаны крок, накіраваны не супраць расійскіх карыстальнікаў, а супраць адміністрацыі замежнага рэсурсу, які па-ранейшаму лічыць, што можа беспакарана парушаць і ігнараваць наша заканадаўства»,

    — заявіў Хінштэйн, адзначыўшы, што далейшы лёс YouTube у Расіі «залежыць выключна ад яго самога».

    Абмежавальныя меры ў дачыненні да YouTube расійскія ўлады тлумачаць тым, што апошнім часам адміністрацыя сэрвісу заблакавала некаторыя папулярныя каналы, праз якія рознымі спосабамі пашыралася расійская прапаганда. Сярод іх таксама каналы вядомых праўладных артыстаў, такіх як Shaman (Яраслаў Дронаў), Грыгорый Лепс, Паліна Гагарына і іншыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці