У Расіі забаранілі доступ да сайта газеты «Белорусы и рынок»
У Расіі прызналі забароненай інфармацыю на сайтах Radio France internationale і газеты "Белорусы и рынок". Адпаведнае рашэнне прыняў Кіраўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга.
Як паведамляе аб’яднаная прэс-служба судоў Пецярбурга, на сайце былі раскрытыя страты асабовага складу Узброеных сіл Расіі ва ўкраінскай вайне — гэтая інфармацыя лічыцца забароненай.
Месяц таму, 18 траўня, у Беларусі быў затрыманы і ўзяты пад варту дырэктар газеты Канстанцін Залатых.
Наколькі вядома, яго вінавацяць па ч. 2 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, злучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў). Праваабаронцы прызналі Залатых палітвязнем.
Чытайце яшчэ:
Визуал Instagram-страницы Hrodna.life признали экстремистским
В Гродно задержали журналиста Николая Маркевича
«Мне не гавораць, куды адправілі Ігара». Журналіста Свабоды Лосіка этапавалі з СІЗА