• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Змаганне з «экстрэмісцкімі» інфармацыйнымі рэсурсамі ў прыярытэце брэсцкіх ідэолагаў

    У Брэсце 27 сакавіка адбылася выніковая калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі мясцовага аблвыканкама. Сустрэчу вырашылі правесці на базе прадпрыемства «Брэстаблгаз», якое чыноўнікі лічаць узорным у справе арганізацыі ідэалагічнай работы ў рэгіёне.

    Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама. 27 сакавіка 2024 года. Фота: з сайта lves.by

    Невыпадкова, што адказны за ідэалогію намеснік гендырэктара гэтага прапрыемства Уладзімір Баравенка зараз апынуўся сярод дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў новага склікання.

    У пералік тэм, якія хвалююць брэсцкіх ідэолагаў, трапілі не толькі электаральная кампанія, досвед працы з моладдзю, але і дзейнасць мясцовых дзяржаўных СМІ. Як адзначыла кіраўніца абласнога ідэалагічнага ўпраўлення Таццяна Гагакава, у 2024 годзе па-ранейшаму застаецца актуальным «аператыўнае рэагаванне на фэйкавыя інфармацыйныя ўкіды і супрацьдзеянне экстрэмісцкім рэсурсам».

    Такімі рэсурсамі чыноўнікі лічаць амаль усе незалежныя медыя ў Беларусі, што за апошнія гады спазналі пераслед з боку ўладаў. У выніку шмат якія газеты спынілі друк, а сайты былі заблакаваныя альбо паводле загадаў з Міністэрства інфармацыі, альбо на патрабаванне сілавікоў.  

     Арцём Свірыдаў, які прадстаўляў на выніковай калегіі адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, пахваліў ідэолагаў Брэсцкай вобласці за тое, што яны «аператыўна рэагуюць на выклікі ў інфармацыйным полі».

    Праўда, яшчэ на пачатку 2024 года самі чыноўнікі даволі крытычна ставіліся да вынікаў працы рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі і былі заклапочаныя, што людзі менш чытаюць дзяржаўныя газеты. Тады ў якасці дзеянняў, як выправіць становішча, прапаноўвалася прыцягваць да працы ў рэдакцыі блогераў. Ці далі плён гэтыя захады і ці дазволілі яны эфектыўна ўздзейнічаць на аўдыторыю дяржаўных выданняў — пакуль невядома. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці