• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У процівагу расійскаму тэлебачанню ў Літве пачнуць трансляцыю польскіх тэлеканалаў

    З мэтай процівагі прапагандзе расійскіх тэлеканалаў, у паўднёва-ўсходніх раёнах Літвы, дзе пражывае шмат палякаў, пачнуць трансляцыю польскіх тэлеканалаў, піша Delfi.lt

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/putinas-tv-ekrane-72795648.jpg

    З лютага жыхары гарадоў і раёнаў Вільні, Шальчынінкая (Салечнікаў) і Швянчоніса (Свянцянаў) змогуць глядзець польскія тэлеканалы TVP Info, Kino Pol­s­ka Inter­na­tion­al, Kino Pol­s­ka Muzy­ka Inter­na­tion­al.

    Палітолаг Марыус Антановіч назваў гэтае рашэнне крокам у правільным кірунку па пашырэнні альтэрнатывы СМІ Крамля. Аднак ён таксама выказаў сумненні ў сувязі з тым, што з інфармацыйных каналаў будуць трансляваць толькі тэлебачанне, якое цвёрда падтрымлівае кіраўніцтва Польшчы.

    «Рэтрансляцыя польскага тэлебачання неабходная, паколькі часткі людзей дапамагае падтрымаць польскую культуру і з’яўляецца альтэрнатывай расійскай прадукцыі Крамля, папулярнай сярод палякаў Літвы. Аднак, я думаю, што трэба большая разнастайнасць, паколькі TVP Info цяпер моцна падтрымлівае ўладу і кіруючую партыю Польшчы», — сказаў Антановіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці